"Метадычная капилка"

 

Класная гадзіна  13.12.2019 г.для  МА  класных кіраўнікоў

Тэма:  Каб радасць людзям дарыць, трэба добрым і ветлівым быць

Мэта: садзейнічаць развіццю у дзяцей навыкаў  самадысцыпліны ,культуры паводзін,гасціннасці ,талерантнасці.

 

Задачы: пашыраць веды дзяцей аб культуры паводзін; фарміраваць уменне быць культурным чалавекам; даць магчымасць усвядоміць, што “магу” і “раблю” – гэта не адно і тое ж; садзейнічаць усведамленню дзеці  магчымасці кіраваць сваім унутраным становішчам.

 

Абсталяванне: камп’ютар ,карткі з заданнямі,какошнікі для інсцэніроўкі казкі, свісток,фанаграмы песен.

Ход класнай гадзіны:

1.Арганізацыя класа.

(гучыць  песня “ Ветлівыя словы  “)  

З гэтай песні мы і пачнём класную гадзіну.     

А каб праца наша спорылася падорым адзін аднаму усмешку.

Настрой на працу.

Дзеці  становяцца ў кола, бяруць адзін аднаго за  рукі  і прагаворваюць.

Добры дзень,сябар!

Як ты тут?

Усміхніся мне,

А я табе.( дзеці  прагаворваюць кожны па чарзе  і усміхаюцца )

-А потым усе разам кажуць:Добры дзень нашы госці.

Пастаноўка тэмы і мэты занятку.

Я даўно за вамі назіраю ,мне  было цікава,як вы адзін да аднаго адносіцеся,як  удзельчаеце ў гульнях,як абедаеце ў сталоўцы, паводзіце сябе на ўроках, перапынках , на вуліцы.У адных выпадках вы мне падабаецеся , а ў другіх –не.Вось гэта мы сёння з вамі і абмяркуем.

Нам  на працягу занятку   патрэбна скласці  правілы .А  правілы  незвычайныя, пры дапамозе прыказак  на тэму: Каб радасць людзям дарыць,  трэба   добрым і ветлівым быць.(тэма  запісана на дошцы і на слайдзе 1)

2.Асноўная частка.

  1.Размінка.Гульня “Цягнічок”.

Нехта будзе цягнічком,давайце выберам лічылкай.

Пад музыку вучні рухаюцца па кругу. У аднаго ўдзельніка свісток. Па жаданні  цягнічок дае гудок,  спыняеццца і потым мяняе накірунак.

( так паўтараецца два-тры разы).

-Вы пабылі ў сітуацыі ,калі можна было  па сваім жаданні даць гудок.

-Ці заўважылі вы ,што кожнае ваша асабістае рашэнне мяняла ход цягніка..

 

Вынік:Кожны з нас,усе мы ,ды і рух нашага цягніка  залежаў  ад рашэння таго у каго быў свісток.

 - Што на вашу думку,значыць прыняць рашэнне.  (слайд 2).

1.Я сам вырашаю, а не падпарадкоўваюся іншым.

2.Сваім  выбарам я мяняю сітуацыю.

3.Я сам нясу адказнасць за свае ўчынкі.

ПРАВІЛА –ПРЫКАЗКА.( адкрываеццана дошцы)

Другіх слухай ,а свой розум май.

-Як вы разумееце сэнс гэтай прыказкі.

 

А восьзараз каб праверыць як вы разумееце гэта правіла  я прапаную вам некалькі і сітуацый.

Першая сітуацыя.- Перакулілі шклянку з вадой на стол.

-На кім ляжыць адказнасцьза гэты учынак?

-Як я магу адказаць за свой  выбар?(прыбраць ваду са стала).

 

Другая сітуацыя.-Нехта стукнуў цябе,а ты стукнуў у адказ.

Кожны адказвае за сваё дзеянне.

Ён стукнуў –парушыў  нашы правілы, і ён за гэта адказвае.

А хто адказвае за тое, што ты стукнуўу адказ?

-Як яшчэ ты мог павесці  сябе ў гэтай сітуацыі?.

-Кожнае ваша рашэнне мяняе  сітуацыю.(слайд 3)

-У дадзеным выпадку будзе драка ці не  -залежыць не  ад таго , хто яе пачаў ,а ад таго  хто прымае рашэнне : адказваць ударам  на удар ці не.

 

2.Практыкаванне –заданне. “Магу і раблю”.

Я прапаную вам шэраг пытанняў,а вы адказвае наіх мне моўчкі.

( дзеці сядзяцьпа кругу).Калі адказ “да”-дзеці устаюць,калі адказ  “не” застаюцца сядзець.

Пытанні:

-Ці сам ты выбіраеш, якую цукерку табе з’есці?

-Ці  умееш ты сам раніцай мыцца?Ці робіш ты гэта кожную раніцу?

-Ці умееш ты казаць”Дзякуй”?Ці гаворыш ты “Дзякуй”?

-Ці умееш ты прыбіраць свае цацкі?Ці прыбіраеш ты кожны тыдзень свой пакой?

-Ці можаш ты сам прыдумаць сабе гульню?Ці гуляеш ты сам ,калі побач  няма нікога з сяброў?

-Ці умееш ты плакаць?Плакаў ты сёння?

-Ці умееш ты піхацца і абзывацца?Рабіўты гэта сёння?

-Умееш ты ляніцца?Ці гультайнічаў ты сёння на уроках?

-Ці умееш ты мыцьпосуд?Ці дапамагаў ты матулі на гэтым тыдні мыць хоць адзін раз посуд?

-Ці ўмееш ты збіраць свой ранец?Ці збіраў ты сёння яго сам?

 

-У чым розніца “магу” і “раблю”?

Няхай кожны па кругу пакажа жэстамі,якой велічыні бывае ваша адказнасць. (дзеці паказваюць).

-Цяжка ці лёгка быць адказным? (адказы  дзяцей)

ПРАВІЛА – ПРЫКАЗКА( адкрываеццана дошцы)

Вучэнне без умення не карысць, а бяда.                                                    

 

3.Практыкаванне –заданне. “Хачу” і”Патрэбна”

 -Ці любіце вы чытаць  казкі?Якія?

У казках вельмі часта героям патрэбна зрабіць выбар.

Іншы  раз, ва ўнутраным свеце чалавека ,героя складваюцца такія сітуацыі,калі ён як бы спорыць сам з сабой.

Вось  зараз вы з вамі  паспрабуем паразважаць над выбарам герояў казак.

Пакажам казку “Як курачка пеўніка ратавала”” і паспрабуем абмеркаваць.

Якую пазіцыю выбралі нашы героі  казкі?

Ці былі яны адказнымі?

(дэманструецца казка)

-Які выбар зрабіў пеўнік?

А які выбар зрабіла курачка?

-Якія правілы м ы можам сфармуляваць?(адкрываецца слайд 4)

1Не паддавайся сваім першым жаданням.

2.Падумай перш,да чаго гэта можа прывесці.

3.Выбірай з  двух жаданняў тое, што для цябе і другіх важней.

 ПРАВІЛА –ПРЫКАЗКА.( адкрываецца на дошцы

Благія ўчынкі да дабра не давядуць.

Як вы разумееце сэнс гэтай прыказкі.

 

Фізхвілінка.

Пагуляем  у гульню”Лічбы”

Дзеці рухаюцца пад музыку.Калі настаўнік называе лічбу “два”,гэта значыць што дзеці  павінны хутка знайсці сабе пару.Калі гучыць каманда “шэсць”, дзеці павінны сабрацца ў групу.Апошняя каманда настаўніка раздзяліць клас на дзве групы.

 

4.Работа ў групах.(раздаюцца лісткі з заданнямі).

Паразважайце , як вы будзеце сябе паводзіць у дадзенай сітуацыі.

 1.Ідзе  ўрок.Настаўнік тлумачыць тэму.У гэты час да цябе паварочваецца сябар і паказвае табе смешную рожыцу.Табе становіцца так смешна і весела,што ты ледзьве стрымваешся і зараз засмяешся на ўвесь клас.

Што ты можаш зрабіць, каб не рассмяяцца?

(утрымаць свае пачуцці ў сабе:сціснуць зубы,моцна зажмурыць вочы).

2.На перапрынку ты ўбачыў, што настаўнік нясе вялікі стосік кніг.

(прапануеш сваю дапамогу).

3.Вучань бяжыць вельмі хутка па калідоры.

(падыду да яго і скажу , як паводзіць сябе на перапынках).

Як патрэбна паводзіць сябе на перапынку? (слайд 5)

. 1.Хадзіць спакойна.

2.Размаўляць ціха.

3.Падтрымліваць чысціню

(правілы на слайд)

А ці ведаеце вы самае галоўнае правіла ў нашай школе?( слайд  6-7 адкрываецца па чарзе)

У ШКОЛЕ МОЖНА РАБІЦЬ УСЁ,

Ці усё можна рабіць у школе?

АКРАМЯ ТАГО, ШТО МОЖА НАШКОДЗІЦЬ ТАБЕ І АКРУЖАЮЧЫМ!

Які вынік зробім .

Вывад: кожны чалавек можа і павінен  кіраваць сваімі жаданнямі,учынкамі,справамі. Гэта значыць, што ён павінен  забараніць сабе рабіць тое,што яму хочацца,калі гэта можа нашкодзіць  другім і сабе.

ПРАВІЛА –ПРЫКАЗКА.( адкрываецца на дошцы)

Рабі другім  тое, што хочаш каб рабілі табе.

 

5.Практыкаванне –заданне. “Тэарэтыкі і практыкі”(падрыхтаваныя заданні)

1.Пеця і Юра спяшаліся ў сталоўку і беглі уніз праз дзве ступенькі.Насустрач падымалася настаўніца .Хлопчыкі прабеглі міма і дзесьці з ніжняга паверху было чуваць”Добры  дзень,Лідзія Іванаўна”.

Знайдзіце памылкі ў паводзінах хлопчыкаў.

(па школе не бегаюць,а ходзяць спакойным крокам,пры сустрэчы з настаўніцай хлопчыкі павінны былі спыніцца,ветліва павітацца).

2.Два хлопчыкі сустрэліся ў дзвярах  і ніяк не маглі разысціся.Хто з іх павінен быў уступіць дарогу,калі аднаму 8 гадоў,а другому  10.

( той, хто быў больш ветлівы).

3.Вынік занятку.

- А ці патрэбна вам выконваць правілы паводзін? Для чаго? ( каб быць культурным,выхаваным чалавекам)

 А зараз давайце прачытаем нашы правілы, якія мы склалі пры дапамозе прыказак па тэме нашай класнай гадзіны.(дзеці зачытваюць).

Сапраўды, спакон вякоў нашы продкі  ведалі ,што патрэбна рабіцьі як сябе паводзіць,каб быцьдобрым і ветлівым чалавекам”.

4.РЭФЛЕКСІЯ.

Выберыце  як вы арганізуеце  свой адпачынак на перапынку?У каго другі варыянт адказу,заставайцеся на сваіх месцах.

( да сцяны прымацоўваюцца лісты)

Паўтарыць  урокі  ------

Дапамагчы настаўніку --------

Пагуляць-------

Сустрэцца --------










Комментариев нет:

Отправить комментарий