Навіны

Сення, 4 студзеня, прайшло  пасяджэнне школьнага метадычнага аб'яднання  класных кіраўнікоў "Творчая студыя педагогаў" па тэме: "Арганізацыя сацыяльна-педагагічнага ўзаемадзеяння з вучнямі, якія знаходзяцца на розных формах уліку". Пытанне вельмі важнае і значнае, таму што дзеці павінны жыць і выхоўвацца ў благанадзейных сем'ях. Педагог сацыяльны, Т.В.Шумская, нагадала класным кіраўнікам нарматыўна-прававыя асновы  ў рабоце з вучнямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, якую работу павінны весці класныя кіраўнікі па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.

Аб прычынах  і матывах дэвіянтных паводзін падлеткаў праінфармавала класны кіраўнік 8 класа К.І.Тараскевіч.

Сваім вопытам работы  па раннім  выяўленні неблаганадзейнасці сям'і падзялілася з класнымі кіраўнікамі В.А.Пілько.


Вынікамі працы ШМА сталі метадычныя рэкамендацыя класным кіраўнікам па рабоце з вучнямі, якія знаходзяцца на розных формах уліку.

Комментариев нет:

Отправить комментарий