"Нарматыуна- прававая дакументацыя"

ЗАЦВЕРДЖАНА

Намеснікам Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

А. У. Кадлубаем

21 чэрвеня 2020 года

 

ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО

«Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе»

 

ЗМЕСТ

I. Агульныя палажэнні.

II. Актуальныя напрамкі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2020/2021 навучальным годзе.

1. Грамадзянскае, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне.

2. Фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў.

3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін.

4. Экалагічнае выхаванне. Фарміраванне беражлівых адносін да навакольнага прыроднага асяроддзя ў мэтах ўстойлівага развіцця грамадства.

5. Працоўнае выхаванне і прафесійная арыентацыя. Падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы.

6. Прафілактыка супрацьпраўных паводзін.

7. Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сямёй. Арганізацыя Бацькоўскіх універсітэтаў.

8. Ролю класнага кіраўніка ў арганізацыі і правядзенні выхаваўчай работы.

ДАДАТКІ

Дадатак 1. Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат.

Дадатак 2. Дапаможнікі з грыфам «Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь», выдадзеныя ў 20192020 гадах.

Дадатак 3. Прыкладная праграма рэалізацыі праекта «БАЦЬКОЎСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ».

 

I. Агульныя палажэнні

2020 год зяўляецца завяршальным годам рэалізацыі праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 20162020 гады. Перад пачаткам новага навучальнага года органам кіравання адукацыяй, педагагічным калектывам устаноў адукацыі неабходна прааналізаваць вынікі выканання плана мерапрыемстваў Праграмы.

З улікам прапаноў органаў кіравання адукацыяй і ўсіх зацікаўленых распрацаваны праект Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 20212025 гады. Дадзены дакумент паслужыць асновай для распрацоўкі комплексных праграм выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на абласным, раённым (гарадскім) узроўнях тэрмінам на пяць гадоў з улікам культурна-гістарычных, сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных і іншых асаблівасцей рэгіёна, запытаў сямі, магчымасцей усіх субектаў выхавання. На іх падставе ўстановам адукацыі неабходна распрацаваць праграмы выхавання тэрмінам на пяць гадоў і планы выхаваўчай работы на бягучы навучальны год.

Пры планаванні выхаваўчай работы важна абапірацца на каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат (дадатак 1).

Пры арганізацыі выхаваўчай работы варта выкарыстоўваць дапаможнікі, якія атрымалі грыф «Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» (дадатак 2). Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці, электронныя версіі дапаможнікаў па выхаваўчай рабоце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія атрымалі грыф, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2020/2021. Навучальны год / Арганізацыя выхавання).

Дзейсную дапамогу ў арганізацыі выхаваўчай работы акажа рэспубліканскі навукова-метадычны часопіс «Выхаванне і дадатковая адукацыя».

 

II. Актуальныя напрамкі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2020/2021 навучальным годзе

 

1. Грамадзянскае, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне зяўляюцца адным з найважнейшых напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У 2020/2021 навучальным годзе неабходна прадоўжыць работу, накіраваную на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнаснага стаўлення да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адказнасці і гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай.

У новым навучальным годзе прадоўжыцца рэалізацыя мерапрыемстваў, прысвечаных 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У 2020 годзе ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе-75!» рэкамендуецца прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе даследчых работ «Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской», палажэнне аб правядзенні якога размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (https://rcek.by/) у раздзеле «Мерапрыемствы».

Таксама ўстановам адукацыі мэтазгодна запланаваць мерапрыемствы ваенна-патрыятычнай і героіка-патрыятычнай накіраванасці, прымеркаваныя да 75-годдзя з дня заканчэння Другой сусветнай вайны (02.09.2020): арганізаваць пошукава-даследчую дзейнасць навучэнцаў па выяўленні імёнаў і лёсаў воінаў, якія загінулі на тэрыторыі Беларусі ў гады вайны, вывучэнні помнікаў, месцаў пахаванняў, складанні на гэтай аснове новых экскурсійных маршрутаў і інтэрактыўных карт; арганізаваць працу па добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў і помнікаў воінам і ахвярам. Другой сусветнай вайны, воінскіх пахаванняў, аказанні дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікам тылу (акцыі «Народныя летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!», «Дарогамі вызвалення», «Дом без адзіноты», «Ветэран жыве побач» і інш.).

Актуальным у новым навучальным годзе зяўляецца выкарыстанне магчымасцей музейнай педагогікі. З мэтай прыцягнення навучэнцаў да наведвання музеяў і папулярызацыі іх дзейнасці мэтазгодна выкарыстоўваць найбольш цікавыя формы музейнай работы: правядзенне лекцый, арганізацыя міні-спектакляў, майстар-класаў, віртуальных экскурсій і інш. Пазнаёміцца з віртуальнымі музеямі ўстаноў адукацыі краіны можна на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (http://rcek.by/) у раздзеле «Музеі ўстаноў адукацыі». На сайце размешчаны даведнікі музеяў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, «народных» музеяў устаноў адукацыі, нарматыўныя дакументы, а таксама метадычныя матэрыялы для выкарыстання ў працы педагогамі.

У 2020/2021 навучальным годзе працягнецца правядзенне мерапрыемстваў пад знакам Года малой радзімы. У сувязі з гэтым ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі неабходна надаць увагу турысцка-экскурсійнай дзейнасці, накіраванай на фарміраванне ў вучняў пачуцця любові і прыхільнасці да родных мясцінаў, цікавасці да гісторыі сваёй малой радзімы, павагі да яе традыцый. З мэтай правядзення сістэмнай турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, павышэння якасці змястоўнага напаўнення экскурсійных праграм Міністэрствам адукацыі рэкамендаваны да выкарыстання ў адукацыйным працэсе «Дзённік падарожніка» для навучэнцаў I, II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Дзённік падарожніка накіраваны на актывізацыю экскурсійнай дзейнасці навучэнцаў устаноў адукацыі, удасканаленне форм арганізацыі даследчай працы навучэнцаў у галіне краязнаўства, паглыбленне іх ведаў па гісторыі, культуры, геаграфіі, прыроднай і духоўнай спадчыне роднага краю.

Важным напрамкам выхаваўчай работы зяўляецца фарміраванне ў вучняў гатоўнасці да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, у рамках якога ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі ў супрацоўніцтве з воінскімі часцямі, ГА «БРСМ», ГА «БРПА» неабходна запланаваць правядзенне экскурсій у воінскія часці, сустрэч з прадстаўнікамі ваенкаматаў, вайскоўцамі, тыдня патрыятызму «Слаўлю Айчыну!», удзел у рэспубліканскіх акцыях «Служым Беларусі!», «Да абароны Айчыны гатовы!», «Я служу!», спартыўна-патрыятычных гульнях «Зарнічка», «Зарніца».

Варта працягнуць працу па фарміраванні ў вучняў паважлівага стаўлення да дзяржаўнай сімволікі. Неабходную інфармацыю аб дзяржаўнай сімволіцы можна знайсці на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь Pravo.by (http://pravo.by/gosudarstvo-i-pravo/gosudarstvennaya-simvolika/gosudarstvennye-simvoly/).

Установам агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца запланаваць правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 75-годдзя Арганізацыі Абяднаных Нацый (канферэнцыі, круглыя сталы і інш.), прысвечаных гісторыі дзейнасці, асноўным дасягненням і сучасным ініцыятывам Рэспублікі Беларусь у складзе ААН як краіны, якая зяўляецца адной з заснавальніц гэтай арганізацыі.

Асаблівую ўвагу варта надаць развіццю вучнёўскага самакіравання. Удзел у дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання будзе садзейнічаць назапашванню навучэнцамі вопыту арганізацыйнай і кіраўніцкай дзейнасці, самастойнага вырашэння разнастайных задач, развіццю камунікатыўных навыкаў, выхаванню пачуцця адказнасці за свае дзеянні, станаўленню ўсвядомленай грамадзянскай пазіцыі. У 2020/2021 навучальным годзе ў дапамогу педагогам запланавана выданне дапаможніка «Вучнёўскае самакіраванне: ад тэорыі да практыкі», у якім будуць выкладзены структура арганізацыі вучнёўскага самакіравання на ўзроўні ўстановы і класа, змест асноўных напрамкаў яго дзейнасці, прапанавана методыка арганізацыі дзейнасці вучнёўскага самакіравання.

На рашэнне выхаваўчых задач накіраваны асноўныя і дадатковыя праграмы ГА «БРПА»: «Сем Я», «Спадчына», «Дзіцячы ордэн Міласэрнасці» («ДОМ»), «Акцябраты», «Гульня — справа сурёзная», «Зялёны дом», «Свой голас», «СпАРта».

На аснове Канцэпцыі развіцця ГА «БРПА» на 20182021 гады ўкаранёны і рэалізуюцца новыя праекты: рэспубліканскі піянерскі інтэрнэт-праект «Вотчына.бай», рэспубліканская патрыятычная квэст-гульня «Па слядах Перамогі...», вялікая цімураўская гульня «Дабрадзел», агляд-конкурс каманд падтрымкі «Піянерскія іскры», агляд-конкурсы «Плац-канцэрт», «Флаг-шоу», інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз», рэспубліканскі праект «Сустрэчы на ўсе 100!» і інш.

З мэтай фарміравання інфармацыйнай культуры навучэнцаў, развіцця медыйнай пісьменнасці ў дзяцей і падлеткаў са студзеня 2021 года стартуе піянерскі інтэрнэт-праект «ProMedia».

2020 год у маладзёжнай палітыцы Рэспублікі Беларусь адзначаны знакавай падзеяй100-годдзем з дня стварэння Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (ЛКСМБ).

Ва ўстановах адукацыі краіны ў рамках падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ЛКСМБ, рэкамендуем выкарыстоўваць формы і метады працы з дзецьмі і моладдзю, якія прайшлі выпрабаванне часам і запатрабаваныя, падтрымліваюцца і развіваюцца сучаснай моладдзю. Сярод іх студэнцкія атрады, зорныя паходы, маладзёжныя атрады правапарадку, шэфская работа і інш.

У сувязі з гэтым рэкамендуецца наведаць выставы, прысвечаныя юбілею камсамольскага руху, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Варта падтрымаць ініцыятывы ГА «БРСМ» ў правядзенні Усебеларускай акцыі «Мыграмадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, закліканай акцэнтаваць увагу 14-гадовых падлеткаў на такой важная падзеі ў жыцці, як атрыманне пашпарта, і значнасці сваёй дзейнасці як грамадзяніна нашай краіны. Таксама на рашэнне выхаваўчых задач накіраваны наступныя праекты: свята «Дзень вышыванкі», рэспубліканскі праект «Адкрыты дыялог», праект «Парк сямейных дрэў».

У цеснай сувязі з грамадзянскім і патрыятычным выхаваннем знаходзіцца духоўна-маральнае выхаванне, галоўнай задачай якога зяўляецца далучэнне навучэнцаў да гуманістычных агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей. Установам агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе варта працягнуць працу па ўключэнні навучэнцаў у дабрачынную дзейнасць і валанцёрскі рух, якія спрыяюць фарміраванню маральных якасцей, сацыяльнай актыўнасці і адказнасці, дазваляюць раскрыць унутраны станоўчы патэнцыял кожнага, фарміраваць лідэрскія якасці. Асноўныя задачы, прынцыпы, напрамкі моладзевага валанцёрскага руху адлюстраваны ў Канцэпцыі арганізацыі моладзевага валанцёрскага (добраахвотніцкага) руху ў Рэспубліцы Беларусь (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.11.2015 № 128). Для каардынацыі валанцёрскай дзейнасці створаны і функцыянуе Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр, які размешчаны на базе інтэрната комплексу «Студэнцкая вёска» па вул. Чурлёніса, 5 (www.rvcvolunteers.by).

Цэнтр ажыццяўляе арганізацыям і грамадзянам комплекс інфармацыйных, кансультатыўных і метадычных паслуг у сферы валанцёрскай дзейнасці, арганізацыі ўдзелу валанцёраў у суправаджэнні мерапрыемстваў.

Мэтазгодна прыняць удзел у дабрачынных акцыях «Міласэрнасць без межаў», «Падзяліся сваім цяплом», «Добрае сэрца», «Абеліск» і інш.; рэспубліканскім конкурсе «Валанцёр годадобрае сэрца», калядных дабрачынных акцыях «Цуды на Каляды», «Дарагай Дабра», злётах атрадаў валанцёраў, цімураўцаў. Фарміраванню дабраты, міласэрнасці, далікатнасці, пачуцця суперажывання будзе спрыяць удзел у акцыях «Інклюзіўны свет», «Без барераў», конкурсе сацыяльных праектаў «Свет адкрыты кожнаму».

Для ажыццяўлення валанцёрскага руху ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць быць сфарміраваны валанцёрскія атрады (групы) пры актыўным удзеле прадстаўнікоў ветэранскіх, моладзевых і іншых грамадскіх арганізацый і абяднанняў, творчых саюзаў.

Рэкамендуецца запланаваць правядзенне мерапрыемстваў духоўна-маральнай і патрыятычнай накіраванасці ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 20202025 гады, зацверджанай 26.03.2020 Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам і Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенкам (размешчана на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі).

 

2. Фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў

Працэс інфарматызацыі сучаснага грамадства, хуткае развіццё новых інфармацыйных тэхналогій, акрамя адкрытых шырокіх перспектыў і магчымасцей, цягнуць за сабой шматлікія рызыкі і небяспекі, з якімі сутыкаецца падрастаючае пакаленне: інфармацыйныя перагрузкі, інтэрнэт-залежнасць, атрыманне недакладнай інфармацыі, вірусныя атакі, махлярства, інтэрнэт-агрэсія, выкраданне або страта асабістай інфармацыі. У гэтых умовах асаблівую актуальнасць набываюць фарміраванне інфармацыйнай культуры вучняў, падрыхтоўка іх да новых умоў жыцця, развіццё крытычнага мыслення, навучанне ўменням арыентавацца ў патоках інфармацыі, абараняцца ад яе негатыўных уздзеянняў.

Фарміраванню інфармацыйнай культуры і грамадзянскай кампетэнтнасці навучэнцаў будзе спрыяць працяг рэалізацыі ў 2020/2021 навучальным годзе інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» («ШАГ») для VIIIXI класаў.

Інфармацыйныя і метадычныя матэрыялы для арганізацыі мерапрыемстваў праекта будуць размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (https://www.adu.by/ru/ucheniky/shkola-aktivnogo-grazhdanina).

Звяртаем увагу, што ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» рэалізуецца адкрыты дыстанцыйны марафон праектаў «Мы дзейнічаем!». На нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by) адкрыта інтэрнэт-пляцоўка для ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў праекта «ШАГ». Настаўнікам, навучэнцам і ўсім зацікаўленым асобам прадастаўляецца магчымасць падзяліцца вопытам рэалізацыі сацыяльных праектаў і ініцыятыў, а таксама ўносіць прапановы па ўдзеле ў грамадскім жыцці свайго рэгіёну. Інтэрнэт-пляцоўка «Мы дзейнічаем!» прадастаўляе магчымасць асвятлення і абмеркавання праектаў, ідэі якіх пабачылі свет у «Школе актыўнага грамадзяніна». Праекты прадугледжваюць жанрава-стылёвую разнастайнасць і афармляюцца ў электронным фармаце. Яны могуць выконвацца як індывідуальным аўтарам, так і аўтарскім калектывам. Рэкамендуюцца наступныя формы падачы матэрыялу: відэасюжэты, відэаролікі, відэакліпы, фотакалажы, асобныя фатаграфіі, прэзентацыі, слайд-шоу камп’ютарная графіка, анімацыя, публіцыстычныя тэксты і інш. Цікавай формай працы, прапанаванай ГА «БРСМ» ў рамках праекта «ШАГ», зяўляецца яго арганізацыя ў рэжыме стрым.

Абагульненне лепшага вопыту рэалізацыі праекта, у тым ліку яго прадстаўленне ў рэжыме оnline, плануецца на XIX рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі ў 2021 годзе.

Неабходна працягнуць працу з навучэнцамі на інфармацыйных гадзінах з матэрыяламі падарачнага камплектнага выдання «Я —грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Падрабязныя рэкамендацыі па яго ўручэнні адлюстраваны ў інструктыўна-метадычным лісце «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе».

Значнае месца пры планаванні выхаваўчай работы ўстаноў адукацыі варта адвесці мерапрыемствам, скіраваным на растлумачэнне навучэнцам правіл бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт і выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў:

правядзенне інфармацыйных гадзін для вучняў па пытаннях камп’ютарнай бяспекі;

арганізацыя вучэбных семінараў і трэнінгаў для навучэнцаў і педагогаў (навучанне спосабам абароны персанальных даных, вывучэнне тыпаў крыніц інфармацыі, засваенне правіл карэктных і бяспечных зносін у сацыяльных сетках, вызначэнне прыкмет булінгу, тролінга і інш.);

правядзенне тэматычных бацькоўскіх сходаў па пытаннях абароны дзяцей ад шкоднай інфармацыі і іх бяспекі ў Інтэрнэце;

арганізацыя сустрэч і кансультацый навучэнцаў, іх бацькоў, педагогаў з запрошанымі спецыялістамі па інфармацыйнай бяспецы;

размяшчэнне ў вольным доступе памятак для бацькоў і навучэнцаў па пытаннях бяспечнага выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў. На сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь размешчана памятка бацькам «Кампютарная бяспека», якая дае кароткую інфармацыю па навучанні бяспечным паводзінам у Інтэрнэце дзяцей розных узроставых груп (https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-vospitatelnoy-raboty-i-molodezhnoy-politiki/upravlenie-raboty/pamyatka-roditelyam-kompyuternaya-bezopasnost/).

Важна арганізаваць прывабную для навучэнцаў інфармацыйную прастору ўстановы адукацыі, якая забяспечвае магчымасць узаемадзеяння ўсіх субектаў адукацыйнага працэсу: педагогаў, навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў. У новым навучальным годзе варта працягнуць ажыццяўленне кантролю за своечасовым абнаўленнем стэндаў, візуальнай інфармацыі, напаўненнем сайтаў.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на развіццё сайта ўстановы адукацыі. Уся інфармацыя, якая размяшчаецца на ім, павінна быць актуальнай, дакладнай, даступнай і цікавай для карыстальнікаў. Рэкамендуецца прадугледзець магчымасць ацэньвання карыстальнікамі зместу сайта і выказвання сваіх пажаданняў па яго напаўненні (напрыклад, праз онлайн-апытанні, форумы магчымасць пакідаць каментарыі да матэрыялаў і інш.). Патрабаванні і рэкамендацыі да афіцыйных інтэрнэт-сайтаў устаноў адукацыі размешчаны ў дадатку 4 да інструктыўна-метадычнага ліста Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкарыстанні сучасных інфармацыйных тэхналогій ва ўстановах адукацыі»(http://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-obshchego-srednego-doshkolnogo-i-spetsialnogo-obrazovaniya/srenee-obr/normativnye-pravovye-dokumenty/imp/%D0%98%D0%9C%D0%9F%202019-2020%20!.pdf).

Умацаванню ўзаемадзеяння паміж педагогамі і навучэнцамі, наладжванню іх дыялогу будзе спрыяць стварэнне ў сацыяльных сетках старонак, груп, акаўнтаў устаноў адукацыі, вядзенне педагогамі, класнымі кіраўнікамі сваіх блогаў і форумаў, стварэнне электронных рэсурсаў, рэалізацыя сумесна з навучэнцамі разнастайных інтэрнэт-праектаў (стварэнне віртуальных прэзентацый, выстаў, музеяў, электронных школьных газет і часопісаў, вядзенне свайго відэаканала і інш.). Неабходна таксама аказваць навучэнцам дапамогу і падтрымку ў рэалізацыі іх уласных інтэрнэт-праектаў (блогаў, відэаканалаў і інш.). Пры гэтым важна, каб іх кантэнт быў канструктыўным і не супярэчыў маральным асновам грамадства.

3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін

У апошнія гады асаблівая ўвага надаецца аднаму з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі — забеспячэнні эфектыўнай дзейнасці ўстаноў адукацыі па ахове здароўя маладых грамадзян нашай краіны, фарміраванні ў іх навыкаў, прынцыпаў і каштоўнасцей здаровага ладу жыцця (арт. 41 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі»).

Асноўная вартасць здаровага ладу жыцця-павышэнне разумовай і фізічнай працаздольнасці. Асноватворным кірункам у выхаваўчай праце з навучэнцамі зяўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця.

Мэта выхаваўчай работы па прапагандзе здароўезберагальных тэхналогійразвіццё сацыяльнай актыўнасці моладзі ў фарміраванні культуры здаровых паводзін і здароўезберагальнага асяроддзя вакол сябе.

Захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнцаў, асабістая і грамадская бяспека, узаемадапамога, рэсурсы, якія павышаюць гатоўнасць асобы супрацьстаяць небяспекам рознага характару, фарміраванне навыкаў эмацыйнай самарэгуляцыі, самакантролю — пытанні, якія варта актуалізаваць на педагагічных саветах, пасяджэннях метадычных абяднанняў класных кіраўнікоў.

Неабходна праводзіць асветніцкую працу сярод навучэнцаў: акцэнтаваць іх увагу на рацыянальным рэжыме дня, харчавання, навучаць метадам і сродкам прафілактыкі прастудных і інфекцыйных захворванняў.

Важным напрамкам выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі зяўляецца прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Варта кіравацца інструктыўна-метадычным лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2017 «Аб асаблівасцях дзейнасці ўстаноў адукацыі па рэалізацыі норм Палажэння аб парадку комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам», размешчаным на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by/images/2018/05/IMP_o_poryadke_kompl_reabilitacii.pdf).

У антынаркатычнай дзейнасці неабходна выкарыстоўваць інфармацыйныя матэрыялы і метадычныя распрацоўкі, размешчаныя ў раздзеле «Наркотыкі і інтэрнэт» сайта «kids.pomogut.by» і ў раздзеле «Садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця» афіцыйнага сайта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (https://edu.gov.by).

У новым навучальным годзе не губляе актуальнасці работа па прафілактыцы суіцыдальных паводзін навучэнцаў. Неабходна навучаць іх выкарыстанню прыёмаў псіхалагічнай абароны ў складаных жыццёвых сітуацыях, павышаць устойлівасць да стрэсу шляхам псіхалагічнай падрыхтоўкі да рэалій жыцця. Метадычныя рэкамендацыі па прафілактыцы суіцыдальных паводзін навучэнцаў і ўключэння дзяцей і падлеткаў у актыўныя дэструктыўныя супольнасці і гульні размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/upravlenie-raboty/informatsionno-analiticheskie-i-metodicheskie-materialy/).

На сайтах і інфармацыйных стэндах устаноў адукацыі мэтазгодна размяшчаць інфармацыю аб метадах захавання і ўмацавання здароўя, згубных наступствах ужывання псіхаактыўных рэчываў, курыльных сумесей.

У рамках фарміравання ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзін рэкамендуецца арганізаваць удзел у рэспубліканскіх прафілактычных акцыях «Тыдзень спорту і здароўя», «Тыдзень турызму і краязнаўства», «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» і інш., рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, рэспубліканскім конкурсе валанцёраў-інструктараў роўнага навучання, якія працуюць з аднагодкамі ў сферы здаровага ладу жыцця, і інш.

 

4. Экалагічнае выхаванне. Фарміраванне беражлівых адносін да навакольнага прыроднага асяроддзя ў мэтах ўстойлівага развіцця грамадства

У 2020/2021 навучальным годзе пры ажыццяўленні работы па экалагічным выхаванні неабходна фарміраваць у навучэнцаў разуменне каштоўнасці прыроды, сувымернасці наступстваў дзейнасці чалавека з магчымасцямі прыроды, развіваць вопыт сацыяльна адказнай дзейнасці ў сферы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

26 красавіка 2021 года спаўняецца 35 гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы. З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па фарміраванні экалагічнай культуры навучэнцаў з красавіка 2020 года па красавік 2021 года рэалізуецца рэспубліканскі праект «Чарнобыль: скрозь прызму дзесяцігоддзяў». Установам агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца прыняць удзел у мерапрыемствах праекта: рэспубліканскай дэкадзе грамадска-патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць...» і рэспубліканскім конкурсе «Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць». Умовы правядзення мерапрыемстваў праекта размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (https://rcek.by/respublikanskij-proekt-chernobyl-skvoz-prizmu-desyatiletij/).

З 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца адукацыйны праект «Зялёныя школы» (далей — праект), накіраваны на прасоўванне экадружалюбнага ладу жыцця. Адной з прыярытэтных задач праекта зяўляецца пашырэнне сеткі «зялёных школ» ва ўсіх абласцях і г. Мінску. Установам адукацыі рэкамендуецца падключыцца да рэалізацыі праекта, інфармацыя аб якім размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (https://rcek.by/category/meropriyatiya/proekt-zelenye-shkoly/).

У 2020/2021 навучальным годзе працягнецца рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў «Зялёная школа», накіраваны на фарміраванне экалагічнай культуры навучэнцаў, прыцягненне ўвагі педагагічнай і шырокай грамадскасці да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя.

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 90-годдзя стварэння Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, установам агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца прыняць удзел у рэспубліканскай экалагічнай дыктоўцы, якая праводзіцца з мэтай развіцця экалагічнай кампетэнтнасці навучэнцаў, прапаганды экалагічна дружалюбных паводзін, уцягвання моладзі ў прыродаахоўныя ініцыятывы. Рэспубліканская экалагічная дыктоўка будзе праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце, у базу дадзеных будуць уключаны заданні і пытанні па тэмах біяразнастайнасці, энергазберажэння, змены клімату, абароны навакольнага асяроддзя, беражлівых адносін да прыроды, абыходжання з адходамі.

У мэтах выканання Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі», які ўстанаўлівае прынцыпы арганізацыі збору і выдалення цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА), установам адукацыі варта працягнуць працу па прапагандзе грамадскай неабходнасці і экалагічнай карыснасці збору адходаў праз арганізацыю інфармацыйных кампаній сумесна са сродкамі масавай інфармацыі, экалагічных акцый («Выратуй дрэва», «Другое жыццё рэчаў»), трэнінгаў для навучэнцаў («Спажыванне і другасная перапрацоўка смецця»).

Асабліва востра ў цяперашні час стаіць праблема скарачэння выкарыстання пластыка і ўтылізацыі пластыкавых адходаў. Фарміраванню навыкаў пісьменнага абыходжання з адходамі будзе спрыяць уцягванне навучэнцаў у мерапрыемствы рэспубліканскай экалагічнай акцыі па пытаннях паасобнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў «Хто, калі не мы!».

Ва ўстановах адукацыі мэтазгодна працягваць працу па стварэнні школьных экалагічных музеяў, школьных экалагічных сцежак, распрацоўцы новых экалагічных экскурсійных маршрутаў, арганізаваць працу «Зялёных» і «Блакітных» патрулёў.

Поўны пералік мерапрыемстваў экалагічнай накіраванасці размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (https://rcek.by/category/meropriyatiya).

Рэкамендуем уключыць у планы выхаваўчай работы ўстаноў адукацыі мерапрыемствы, прысвечаныя найбольш значным экалагічным датам: Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, Міжнародны дзень птушак, Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, Сусветны дзень здароўя, Міжнародны Дзень Маці-Зямлі (дадатак 1).

У 2015 годзе Беларусь далучылася да ініцыятывы Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, які быў прыняты краінамі — членамі ААН. Дзейнасць устаноў адукацыі ў кантэксце экалагічнага выхавання навучэнцаў і фарміравання беражлівых адносін да навакольнага прыроднага асяроддзя будзе спрыяць рэалізацыі мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.

 

5. Працоўнае выхаванне і прафесійная арыентацыя. Падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы

Асноўнай задачай працоўнага выхавання зяўляецца фарміраванне ў навучэнцаў асноў культуры разумовай і фізічнай працы, разнастайных працоўных уменняў і навыкаў. Змест працоўнага выхавання вызначаецца шэрагам гаспадарча-эканамічных фактараў, вытворчымі ўмовамі раёна, вобласці, магчымасцямі школы, яе матэрыяльнай базай, педагагічнымі кадрамі, традыцыямі школы і г. д.

Варта працягнуць практыку правядзення суботнікаў, мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, прылеглых да ўстаноў адукацыі, добраўпарадкаванні прыродных і культурна-гістарычных абектаў. Актыўнае ўключэнне навучэнцаў у грамадска карысную дзейнасць дазволіць ім праявіць сябе і ацаніць значнасць уласнай працоўнай актыўнасці.

Адной са стратэгічных задач сістэмы адукацыі зяўляецца работа па прафесійнай арыентацыі навучэнцаў. Ва ўстановах адукацыі варта працягнуць ажыццяўленне прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, у якую ўваходзяць прафесійная асвета (прафінфармаванне), прафесійная дыягностыка, прафесійнае кансультаванне.

Мэта ўсіх прафарыентацыйных мерапрыемстваў — падрыхтоўка навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да ўсвядомленага выбару прафесіі ў адпаведнасці з іх здольнасцямі, псіхафізіялагічнымі данымі, патрэбамі грамадства, а таксама да далейшага фарміравання станоўчай матывацыі да працоўнай дзейнасці.

У 2020/2021 навучальным годзе неабходна працягнуць працу па далейшым развіцці руху JunionSkills і яго складанай часткі JuniorSkills Belarus, дзе кожны школьнік мае магчымасць паспрабаваць сябе ў розных прафесіях і сферах. Мэтай правядзення рэспубліканскага конкурсу «JuniorSkills Belarus» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі зяўляецца ажыццяўленне ранняй прафарыентацыі навучэнцаў і асваенне імі сучасных прафесійных кампетэнцый.

У 2020 годзе праходзіць рэспубліканскі конкурс па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод навучэнцаў «JuniorSkills Belarus-2020». У верасні 2020 года запланавана правядзенне заключнага этапу конкурсу на пляцоўцы гандлёва-выставачнага цэнтра на тэрыторыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Каардынатар і арганізатар конкурсу — установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці».

Інфармацыйна насычаным і цікавым зяўляецца ўдзел старшакласнікаў у Днях адчыненых дзвярэй, якія праводзяцца ўстановамі прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Рэкамендуем арганізаваць актыўны ўдзел у «Днях прафарыентацыі» і «Прафесійных суботах» у шосты школьны дзень, якія спрыяюць прафесійнаму самавызначэнню выпускнікоў школ. У рамках прафарыентацыйнай работы эфектыўнымі застаюцца экскурсіі на прадпрыемствы і сустрэчы са спецыялістамі розных вытворчасцей.

Звяртаем увагу на выкарыстанне магчымасцей афіцыйных інтэрнэт-сайтаў устаноў адукацыі ў прафарыентацыйнай рабоце. Мэтазгодна стварыць на сайтах устаноў адукацыі асобны тэматычны раздзел «Прафарыентацыя», у якім можна размяшчаць інфармацыю па наступных напрамках:

асновы выбару прафесіі (матэрыялы аб класіфікацыі прафесій, тыповых памылках выбару прафесіі, правілах і прынцыпах паспяховага выбару; матэрыялы пра ўзаемасувязь прафесіі і індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей, стану здароўя навучэнцаў, узаемасувязі вучэбнага прадмета і прафесіі і да т. п.);

рэкамендацыі педагога-псіхолага па выбару прафесіі; графік прафкансультацый;

спасылкі на найбольш значныя спецыялізаваныя інтэрнэт-рэсурсы прафарыентацыйнай тэматыкі.

Варта акцэнтаваць увагу навучэнцаў на тым, што набыццё ведаў і правільны выбар спецыяльнасці дазволяць ім хутчэй уключыцца ў прафесійную дзейнасць, можа стаць стартам для прафесійнага і карернага росту.

 

6. Прафілактыка супрацьпраўных паводзін

Выхаваўчая работа па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін павінна ажыццяўляцца ў кантэксце фарміравання прававой культуры асобы, засваення ведаў аб праве, асновах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, фарміравання законапаслухмяных паводзін, разумення навучэнцамі адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні. Фарміраванню прававой культуры навучэнцаў будуць спрыяць рэспубліканскія акцыі «Сямя без гвалту», «Сябруем з законам», «Разам за бяспеку і правапарадак», «Летні патруль» і інш.; рэспубліканскія конкурсы «Школа бяспекі», «Бяспечнае дзяцінства», прававыя дэкады (месячнікі), класныя гадзіны, іншыя пазавучэбныя мерапрыемствы (трэнінгі, форум-тэатр і іншыя інтэрактыўныя заняткі па актуальнай тэматыцы, флэшмобы, творчыя конкурсы).

У новым навучальным годзе завяршаецца рэалізацыя Плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян на 2016—2020 гады. Установам агульнай сярэдняй адукацыі неабходна прааналізаваць працу па рэалізацыі мерапрыемстваў, якія накіраваны на паспяховую сацыялізацыю асобы ў сучасным грамадстве, вызначэнне сфарміраванасці грамадзянскай і прававой культуры, грамадзянскай і нацыянальнай самасвядомасці, праяўленне сацыяльнай актыўнасці, з мэтай выпрацоўкі абноўленай стратэгіі прафілактычнай работы ў 2021—2025 гадах.

У 2020/2021 навучальным годзе з улікам развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і ўдасканалення падыходаў да прававой асветы неабходна забяспечыць шырокае выкарыстанне сучасных і даступных спосабаў давядзення інфармацыі, глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, а таксама выкарыстоўваць новыя падыходы ў прафілактыцы супрацьпраўных паводзін (актыўныя і інтэрактыўныя метады, формы роўнага навучання і інш.); варта адмаўляцца ад лекцыйнай формы навучання.

У арганізацыі прафілактычнай работы з навучэнцамі і законнымі прадстаўнікамі неабходна арыентавацца на афіцыйныя крыніцы прававой інфармацыі: абноўлены Дзіцячы прававы сайт (http://www.mir.pravo.by/), які зяўляецца важным інфармацыйным рэсурсам пры арганізацыі працы; сайт, які аказвае інфармацыйную дапамогу людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі (http://pomogut.by); сайт, створаны для абароны дзяцей ад булінга, тролінга, педафіліі і распаўсюджвання наркотыкаў у Сетцы (http://kids.pomogut.by/).

Варта звярнуць увагу на выкананне Комплексу мер па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстановах адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін (зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 27.10.2017) і алгарытму інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцеляў навучэнцаў і (або) супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб наяўнасці прыкмет гвалту ў дачыненні да непаўналетніх, асноўнай мэтай якога зъяўляецца своечасовая дапамога ў рэабілітацыі непаўналетніх, якія падвергліся гвалту.

Пры правядзенні прафілактычнай работы няўхільным патрабаваннем застаецца захаванне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (Раздзел V, глава 14 «Падставы для прыцягнення навучэнцаў да дысцыплінарнай адказнасці. Меры дысцыплінарнага спагнання»), а таксама Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці».

Пры арганізацыі прафілактычнай работы з навучэнцамі неабходна забяспечыць дакладнае выкананне загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2019 № 155 «Аб мерах, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».

Важным аспектам працы, накіраванай на пераадоленне супрацьпраўных паводзін навучэнцаў, зяўляецца індывідуальная прафілактычная работа, якая арганізуецца ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з навучэнцамі ва ўстановах адукацыі (ліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2018 № 05-01-21/6205/дс).

У новым навучальным годзе рэкамендуецца забяспечыць калегіяльны міжведамасны падыход пры правядзенні прафілактычнай работы з навучэнцамі ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі дзейнасці савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, якія размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by/).

Звяртаем увагу, што на саветах установы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх варта разглядаць пытанні па стварэнні выхоўваючага асяроддзя, якое спрыяе зніжэнню колькасці правапарушэнняў, перашкаджае распаўсюджванню ў маладзёжным асяроддзі негатыўных сацыяльных зяў.

Важная роля ў сістэме работы па прафілактыцы адводзіцца паспяховай практыцы рэгіёнаў: «Віртуальны метадычны кабінет спецыялістаў СППС» (Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі (https://voiro.by/)), выкарыстанне ў працы метадычнага весніка, які выдаецца Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі (http://mgiro.minsk.edu.by/), арганізацыя бацькоўскага ўніверсітэта ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці (праект) (https://boiro.by/), дзейнасць віртуальнага кансультанта «Беларусь супраць тытуню» (Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі (http://groiro.by/)). Матэрыялы па арганізацыі выхавання, у тым ліку па арганізацыі прафілактычнай работы, можна знайсці на нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by/), па арганізацыі работы сацыяльна — педагагічнай і псіхалагічнай службына сайце ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (http://www.academy.edu.by/).

Абавязковай умовай сістэмы прафілактычнай работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін навучэнцаў зяўляецца павышэнне кампетэнтнасці спецыялістаў адукацыі (настаўнікаў, педагогаў сацыяльных, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў-арганізатараў) па пытаннях фарміравання ў навучэнцаў прававой і інфармацыйнай культуры. Гэтая ўмова забяспечваецца дзейнасцю вучэбна-метадычных абяднанняў ва ўстанове адукацыі, удзелам педагогаў у навукова-практычных мерапрыемствах, павышэннем кваліфікацыі педагогаў па спецыяльных навучальных праграмах.

Вялікая ўвага ў стварэнні сістэмы работы ўстановы адукацыі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін навучэнцаў у новым навучальным годзе павінна быць нададзена працы з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх, павышэнні іх агульнай педагагічнай і прававой культуры, узмацненні працы з бацькамі па павышэнні імі кантролю за паводзінамі дзяцей і інш. З гэтай мэтай неабходныя распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па падтрымцы прававой кампетэнтнасці бацькоў (бацькоўскія сходы, заняткі ў школах, універсітэтах для бацькоў, пасяджэнні клубаў для бацькоў, у тым ліку ў дыстанцыйнай форме).

Пры арганізацыі работы па прафілактыцы правапарушэнняў навучэнцаў і фарміраванні іх прававой культуры варта выкарыстоўваць дапаможнікі, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, пералік якіх прадстаўлены на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by/). У тым ліку наступныя выданні:

дапаможнік для педагогаў устаноў адукацыі аўтараў В. В. Мартынавай, А. К. Пагодзінай, Д. А. Дончанка «Прафілактыка правапарушэнняў навучэнцаў», рэкамендаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі (2019);

дапаможнік для педагогаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў, спецыяльнай лячэбна-выхаваўчай установы, аўтараў Н. А. Залыгінай, М. Я. Мінавай «Педагагічнае ўзаемадзеянне з бацькамі навучэнцаў, якія патрабуюць павышанай увагі»(2019).

З мэтай стварэння бесканфліктнага адукацыйнага асяроддзя, ўкаранення новых форм і метадаў медыяцыі і аднаўленчых падыходаў у рабоце педагогаў устаноў адукацыі ў 2019 годзе адкрыты Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі, асноўнай дзейнасцю якога зяўляецца аказанне комплекснай псіхалагічнай дапамогі і сацыяльна-педагагічнай падтрымкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У Цэнтры працуе сучасны шматстаронкавы інтэрнэт-сайт https://rcpp.by/, які змяшчае інфармацыю аб Цэнтры, кантакты спецыялістаў, навіны і анонсы мерапрыемстваў, што праводзяцца, а таксама асобныя блокі актуальнай і даступна выкладзенай інфармацыі, карыснай для падлеткаў, бацькоў і педагогаў. На сайце створаны чат, які дае магчымасць ананімнага звароту за дапамогай або падтрымкай у крытычнай сітуацыі кожнаму дзіцяці, законнаму прадстаўніку і педагогу па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Цэнтрам актыўна праводзяцца інфармацыйна-асветніцкая работа, вебінары, прагледзець якія можна ў запісе на яго сайце ў раздзеле «Навіны»; лекторыі для бацькоў па пытаннях прадухілення булінга, кібербулінга, падтрымкі дзяцей і падлеткаў у такіх сітуацыях. На лекторыях раскрываюцца не толькі змест розных сеткавых пагроз, але і спосабы эфектыўнага бацькоўскага ўзаемадзеяння ў Інтэрнэце з дзецьмі і падлеткамі.

Цікавы ў гэтым напрамку адукацыйна-інфармацыйны праект для падлеткаў «Бяспечныя зносінынавык XXI стагоддзя», што рэалізуецца Цэнтрам сумесна з Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі, у які ўключаны блок па развіцці навыку бяспечных паводзін у кіберпрасторы. Навучэнцы знаёмяцца з псіхалагічнымі і тэхнічнымі спосабамі як засцерагчы і абараніць сябе ад кіберпагроз, развіваюць навыкі эфектыўных камунікацый у Інтэрнэце. Удзельнікі праекта актыўна аналізуюць кейсы, звязаныя з рознымі праблемнымі сітуацыямі, якія могуць паўстаць у інтэрнэт-карыстальнікаў, вызначаюць эфектыўныя спосабы прадухілення і дазволу падобных сітуацый.

 

7. Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сямёй. Арганізацыя Бацькоўскіх універсітэтаў

У новым навучальным годзе варта надаць асаблівую ўвагу арганізацыі ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з сям’ёй. Перад установамі агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе стаіць задача актывізаваць выхаваўчую дзейнасць сям’і, аказаць ёй неабходную псіхолага-педагагічную падтрымку, надаць сямейнаму выхаванню мэтанакіраваны, грамадска значны характар. Давер да школы — галоўны рэсурс, які выклікае жаданне супрацоўнічаць з установамі адукацыі ў формах, прымальных для кожнай канкрэтнай сям’і.

Бацькі, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, маюць патрэбу ў кваліфікаванай дапамозе і асвеце па розных пытаннях. Добра зарэкамендавалі сябе традыцыйныя формы ўзаемадзеяння з сям’ёй: бацькоўскія сходы, «бацькоўскія суботы», індывідуальныя кансультацыі і інш.

Актуальнай формай арганізацыі працы з бацькамі ў 2020/2021 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі стане рэалізацыя праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт». Прызначэнне бацькоўскіх універсітэтаў — псіхолага-педагагічная асвета бацькоў, азнаямленне з інфармацыяй па розных пытаннях выхавання, стварэнне ўмоў, якія спрыяюць развіццю ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і школы.

Задачы бацькоўскіх універсітэтаў:

пабудова сістэмы бесперапыннага псіхолага-педагагічнага дыялога з сям’ёй па праблемах развіцця, навучання і выхавання асобы дзіцяці;

арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі); павышэнне матывацыі бацькоў вучыцца бацькоўству, садзейнічанне развіццю навыкаў бацькоўскай самаадукацыі, ключавых кампетэнцый бацькоў;

павышэнне сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, прававой культуры бацькоў;

прапаганда пазітыўных вобразаў сямі, бацькі, маці, роднай хаты, фарміраванне пачуцця Радзімы праз вывучэнне гісторыі свайго роду, роднага краю, сваёй краіны;

садзейнічанне выхаванню сапраўдных грамадзян і працаўнікоў сваёй краіны, адказных членаў сямі.

Распрацоўка ідэі праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт» па трох ступенях (I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» для бацькоў навучэнцаў IIV класаў, II ступень — «Маё дзіця — падлетак» для бацькоў вучняў VIX класаў, III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік» для бацькоў навучэнцаў XXI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі) і праграмы яго дзейнасці належыць вучоным Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Прыкладная праграма працы бацькоўскіх універсітэтаў размешчана ў дадатку 3.

Класнаму кіраўніку варта працягнуць практыку арганізацыі ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў з дапамогай распаўсюджаных у рускамоўным сегменце Інтэрнэту месенджэраў: Viber, What'sapp, Telegram і інш. З іх дапамогай педагогі аператыўна атрымліваюць і адсылаюць тэкставыя паведамленні, аўдыёпаведамленні, абменьваюцца фота- і відэафайламі, робяць аўдыё- і відэазванкі і інш.

Эфектыўнымі формамі арганізацыі ўзаемадзеяння з сямёй зяўляюцца Савет установы агульнай сярэдняй адукацыі, Апякунскі савет, бацькоўскі камітэт, сямейныя клубы і інш. Належную ўвагу варта надаць прапагандзе пазітыўнага вопыту сямейнага выхавання, фарміраванню ў бацькоў уменняў і навыкаў канструктыўных паводзін у сям’і, павышэнню ўзроўню прававой пісьменнасці.

 

8. Роля класнага кіраўніка ў арганізацыі і правядзенні выхаваўчай работы

У арганізацыі жыццядзейнасці вучняў ва ўстановах адукацыі ключавую ролю іграе настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка. У 2020 годзе выдадзены дапаможнік «Метадычны інструментарый класнага кіраўніка», у якім разгледжаны асноўныя формы, метады і тэхналогіі работы па рэалізацыі зместу бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі; прадстаўлены алгарытм праектавання гэтай дзейнасці, выкладзены асноўныя патрабаванні да падрыхтоўкі і правядзення класных і інфармацыйных гадзін, мерапрыемстваў інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ».

Класнаму кіраўніку неабходна працягнуць дзейнасць, накіраваную на засваенне вучнямі норм паводзін у соцыуме, фарміраванне ветлівасці, тактоўнасці, пачуцця ўласнай годнасці, павагі да пажылых людзей і інш. Пры арганізацыі шэрагу конкурсаў, выстаў, экскурсій, падарожжаў і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, зыходзячы з эпідэміялагічнай сітуацыі, класныя кіраўнікі могуць прымаць рашэнні па правядзенні іх у дыстанцыйным рэжыме. Рэспубліканскія мерапрыемствы, якія праводзяцца для школьнікаў у дыстанцыйным рэжыме, размешчаны на сайтах Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (https://www.nchtdm.by/, YouTube-канале nchtdm), Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (https://rcek.by/), Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці (https://rcitt.by/).

Класнымі кіраўнікамі могуць выкарыстоўвацца сацыяльныя сеткі і месенджэры. У такім выпадку ўзаемадзеянне паміж арганізатарамі і ўдзельнікамі мерапрыемства ажыццяўляецца з дапамогай «ВКонтакте», Viber, электроннай пошты ці іншых форм (напрыклад, калі рассылаюцца заданні ў рамках тэматыкі мерапрыемства, а ўдзельнікі іх выконваюць).

У сацыяльных сетках можна абмеркаваць арганізацыю і правядзенне планаваных выхаваўчых мерапрыемстваў, культурнае жыццё класнага калектыву. Сёння класныя кіраўнікі дзякуючы спецыяльным інтэрнэт-сэрвісам могуць арганізаваць наведванне вучнямі розных музеяў, канцэртаў і іншых мерапрыемстваў у дыстанцыйным рэжыме. Гэтую магчымасць варта актыўна выкарыстоўваць пры арганізацыі класных гадзін і іншых мерапрыемстваў.

Адной з актуальных задач дзейнасці класнага кіраўніка з’яўляецца педагагічнае суправаджэнне ўзаемадзеяння навучэнцаў адзін з адным. Школьная медыяцыя ў цяперашні час — адзін з самых перспектыўных метадаў канструктыўнага вырашэння канфліктаў з удзелам трэцяга нейтральнага боку (медыятара). У мэтах рэалізацыі правоў і свабод дзяцей, стварэння бяспечнага і камфортнага асяроддзя ў школе, карэктных узаемаадносін усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу асаблівую ўвагу варта надаць працы па мірным урэгуляванні рознагалоссяў і школьных канфліктаў ва ўстановах адукацыі.

Абавязковай умовай якасці выхаваўчай работы з’яўляецца павышэнне кампетэнтнасці педагагічных работнікаў (настаўнікаў, педагогаў сацыяльных, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў-арганізатараў). Гэтая ўмова забяспечваецца дзейнасцю вучэбна-метадычных аб’яднанняў ва ўстанове адукацыі, удзелам педагогаў у навукова-практычных мерапрыемствах, павышэннем кваліфікацыі педагогаў. Эфектыўнасць выхаваўчай работы з навучэнцамі шмат у чым залежыць ад таго, у якой меры формы і метады, якія выкарыстоўваюцца, улічваюць увесь комплекс узроставых асобасных асаблівасцей і патрэб дзяцей і моладзі.

Улік гэтых асаблівасцей павінен стаць асноватворным для выбару эфектыўных форм і метадаў выхавання. Навучэнцам цікавыя актыўныя формы выхаваўчых мерапрыемстваў у выглядзе гульняў, квэстаў, шоу-тэхналогій, рэалізацыі міні-праектаў, запатрабаваныя сустрэчы з цікавымі для іх людзьмі. Ад педагогаў патрабуецца спалучаць фундаментальнасць прафесійных ведаў з інавацыйнасцю мыслення і практыка-арыентаваным даследчым падыходам да вырашэння выхаваўчых задач. Ідучы ў нагу з часам, сёння важна арганізаваць супрацоўніцтва педагогаў і навучэнцаў, дапамагаючы ім стаць арганізатарамі цікавых і карысных спраў.

 

Дадатак 1

КАЛЯНДАР ДЗЯРЖАЎНЫХ СВЯТ, СВЯТОЧНЫХ ДЗЁН, ПАМЯТНЫХ І СВЯТОЧНЫХ ДАТ

I. Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочные даты ў Рэспубліцы Беларусь

Дзяржаўныя святы:

Дзень Канстытуцыі15 сакавіка;

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі2 красавіка;

Дзень Перамогі — 9 мая;

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь — другая нядзеля мая;

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — 3 ліпеня.

Агульнарэспубліканскія святочныя дні:

Новы год 1 і 2 студзеня;

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь23 лютага;

Дзень жанчын 8 сакавіка;

Свята працы — 1 мая;

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі7 лістапада.

Прафесійныя і іншыя святочныя дні:

Дзень выратавальніка 19 студзеня;

Дзень беларускай навукіапошняя нядзеля студзеня;

Дзень друку 5 мая;

Дзень сямі15 мая;

Дзень моладзіапошняя нядзеля чэрвеня;

Дзень пажарнай службы — 25 ліпеня;

Дзень ведаў1 верасня;

Дзень беларускага пісьменства — першая нядзеля верасня;

Дзень бібліятэк 15 верасня;

Дзень пажылых людзей — 1 кастрычніка;

Дзень настаўніка першая нядзеля кастрычніка;

Дзень маці 14 кастрычніка;

Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь 3 снежня;

Дзень правоў чалавека 10 снежня;

Дзень беларускага кіно17 снежня.

Памятныя даты:

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў15 лютага;

Дзень Чарнобыльскай трагедыі26 красавіка;

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны22 чэрвеня.

II. Святочныя даты (міжнародныя дні, заснаваныя ААН, іншымі арганізацыямі, грамадскімі абяднаннямі)

Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў — 11 студзеня;

Дзень юнага героя-антыфашыста 8 лютага;

Сусветны дзень радыё 13 лютага;

Міжнародны дзень роднай мовы21 лютага;

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам — 1 сакавіка;

Сусветны дзень дзікай прыроды 3 сакавіка;

Сусветны дзень паэзіі 21 сакавіка;

Міжнародны дзень лясоў 21 сакавіка;

Сусветны дзень водных рэсурсаў22 сакавіка;

Сусветны дзень тэатра27 сакавіка;

Міжнародны дзень птушак — 1 красавіка;

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі — 2 красавіка;

Міжнародны дзень спорту на карысць міру і развіцця6 красавіка;

Сусветны дзень здароўя 7 красавіка;

Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў 11 красавіка;

Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас — 12 красавіка;

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў18 красавіка;

Міжнародны Дзень Маці-Зямлі22 красавіка;

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права23 красавіка;

Сусветны дзень аховы працы28 красавіка;

Дні памяці і прымірэння, прысвечаныя загінуўшым у Другой сусветнай вайне89 мая;

Міжнародны дзень музеяў18 мая;

Дзень піянерскай дружбы19 мая;

Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця — 21 мая;

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці22 мая;

Сусветны дзень без тытуню31 мая;

Міжнародны дзень абароны дзяцей1 чэрвеня;

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя5 чэрвеня;

Дзень юнацкага руху — 15 чэрвеня;

Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам — 26 чэрвеня;

Міжнародны дзень дружбы 30 ліпеня;

Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі30 ліпеня;

Міжнародны дзень моладзі 12 жніўня;

Міжнародны дзень дабрачыннасці 5 верасня;

Міжнародны дзень пісьменнасці 8 верасня;

Сусветны дзень прадухілення самагубстваў 10 верасня;

Міжнародны дзень дэмакратыі 15 верасня;

Міжнародны дзень аховы азонавага пласта — 16 верасня;

Міжнародны дзень міру21 верасня;

Сусветны дзень турызму 27 верасня;

Міжнародны дзень пажылых людзей1 кастрычніка;

Міжнародны дзень музыкі-1 кастрычніка;

Міжнародны дзень сацыяльнага педагога2 кастрычніка;

Сусветны дзень абароны жывёл4 кастрычніка;

Сусветны дзень настаўнікаў5 кастрычніка;

Дзень Арганізацыі Абяднаных Нацый24 кастрычніка;

Міжнародны дзень школьных бібліятэк чацвёрты панядзелак кастрычніка;

Сусветны дзень гарадоў31 кастрычніка;

Сусветны дзень навукі за мір і развіццё 10 лістапада;

Міжнародны дзень энергазберажэння — 11 лістапада;

Сусветны дзень дзіцяці 20 лістапада;

Сусветны дзень прывітанняў 21 лістапада;

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам1 снежня;

Міжнародны дзень інвалідаў — 3 снежня;

Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця (Сусветны дзень валанцёраў) — 5 снежня;

Сусветны дзень правоў чалавека 10 снежня;

Міжнародны дзень салідарнасці людзей20 снежня.

III. Юбілейныя даты, якія будуць адзначацца ў 2020/2021 навучальным годзе

02.09.202075 гадоў з дня заканчэння Другой сусветнай вайны.

13.09.202030 гадоў з дня стварэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (13.09.1990).

14.09.2020100 гадоў з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску (14.09.1920 адкрыўся як Беларускі дзяржаўны тэатр).

24.10.202075 гадоў з дня ўтварэння Арганізацыі Абяднаных Нацый (24.10.1945 уступіў у сілу Статут ААН).

25.12.2020120 гадоў з дня адкрыцця Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (адкрылася як Мінская гарадская публічная бібліятэка імя А. С. Пушкіна 25.12.1900).

26.04.202135 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС (26.04.1986).

29.05.202175 гадоў з дня заснавання Мінскага трактарнага завода (29.05.1946).

 

 

Дадатак 2

Дапаможнікі з грыфам «Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь», выдадзеныя ў 20192020 гадах

 

1. Мартынова, В. В. Профилактика правонарушений учащихся : пособие для педагогов учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. языками обучения / В. В. Мартынова, Е. К. Погодина, Д. О. Донченко. — Минск : Национальный институт образования, 2019. — 192 с.

У дапаможніку апісаны асновы прафілактычнай працы з навучэнцамі, раскрыты яе асноўныя этапы, змест і формы, прааналізаваны фактары і прычыны дэлінкветных паводзін непаўналетніх. Прадстаўлены дыягнастычны інструментарый і метадычныя матэрыялы для арганізацыі работы па прафілактыцы правапарушэнняў.

Адрасуецца педагогам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

2. Залыгина, Н. А. Педагогическое взаимодействие с родителями учащихся, требующих повышенного внимания : пособие для педагогов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, специальных учебно-воспитательных учреждений, специального лечеб.-воспит. учреждения / Н. А. Залыгина, М. Е. Минова. — Минск : Национальный институт образования, 2019. — 192 с.

У дапаможніку прадстаўлены навукова абгрунтаваныя і практыка-арыентаваныя мадэлі педагагічнага ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў, якія патрабуюць павышанай увагі, змяшчаюцца тэарэтычныя і метадычныя матэрыялы, якія дапамогуць педагогам арганізаваць і ажыццявіць узаемадзеянне з бацькамі.

Адрасуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, выхавальнікам, педагогам сацыяльным і педагогам-псіхолагам.

3. Попова, Н. В. Шахматы в школе. Дидактические материалы. 1 класс : пособие для 1-го класса учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. языками обучения / Н. В. Попова ; под ред. А. В. Сорокиной. — Минск : Национальный институт образования, 2019. — 88 с. : ил.

Дапаможнік прызначаны для работы з дзецьмі 67 гадоў, якія хочуць спасцігнуць асновы шахматнай гульні, пазнаёміцца з шахматнай дошкай, даведацца, як ходзяць фігуры, як выйграць партыю.

Можа быць выкарыстаны падчас правядзення факультатыўных заняткаў і аб’яднанняў па інтарэсах.

4. Попова, Н. В. Шахматы в школе. Дидактические материалы. 2 класс : пособие для 2-го класса учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. языками обучения / Н. В. Попова ; под ред. А. В. Сорокиной. — Минск : Национальный институт образования, 2019. — 88 с. : ил.

Дапаможнік прызначаны для працы з дзецьмі 78 гадоў, якія хочуць працягнуць знаёмства з шахматным светам, раскрыць для сябе прыгажосць шахмат. Дапаможнік складаецца з 26 заняткаў і ўмоўна падзелены на некалькі частак: паўтарэнне, тактычныя прыёмы, кароткія павучальныя партыі і іх заканчэнне.

Дапаможнік можа быць выкарыстана як падчас правядзення факультатыўных заняткаў, так і на занятках у абяднаннях па інтарэсах.

5. Методический инструментарий классного руководителя : пособие для педагогов учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. языками обучения / Н. К. Катович [и др.] ; под ред. Н. К. Катович. — Минск : Национальный институт образования, 2020. — 192 с. : ил.

У дапаможніку разгледжаны асноўныя формы, метады і тэхналогіі работы класнага кіраўніка па рэалізацыі зместу бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі; прадстаўлены алгарытм праектавання дзейнасці класнага кіраўніка. Выкладзены патрабаванні да падрыхтоўкі і правядзення класных і інфармацыйных гадзін.

Адрасаваны педагогам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Будзе карысны студэнтам і выкладчыкам педагагічных спецыяльнасцей устаноў вышэйшай адукацыі.

 

 

Дадатак 3

ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА «БАЦЬКОЎСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік»

для бацькоў вучняў IIV класаў,

II ступень «Маё дзіцяпадлетак»

для бацькоў вучняў VIX класаў,

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік»

для бацькоў навучэнцаў XXI класаў

устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

 

Праграма Бацькоўскага ўніверсітэта распрацавана ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Аўтары:

Мартынава Вера Васільеўна, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

Пагодзіна Алена Канстанцінаўна, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі БДПУ.

 

Рэцэнзенты:

кафедра узроставай і педагагічнай псіхалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры Е. В. Бандарчук);

дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 153 г. Мінска» М. І. Паляшчук.

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Школа зяўляецца найважнейшым сацыяльным інстытутам, з якім сямя ўзаемадзейнічае на працягу ўсяго навучання дзіцяці. Эфектыўнасць адукацыі і выхавання дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, наколькі цесная гэтая сувязь. Патрабаванні сучаснай рэальнасці стымулююць педагогаў авалодваць найноўшымі педагагічнымі тэхналогіямі для выкарыстання іх у сваёй працы, шукаць эфектыўныя формы ўзаемадзеяння з бацькамі. Супрацоўніцтва сямі і школы ў інтарэсах дзіцяці можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яны стануць саюзнікамі, што дазволіць ім лепш спазнаць дзіця, улічваць індывідуальныя асаблівасці пры развіцці яго здольнасцей, сфарміраваць жыццёвыя арыенціры і каштоўнасныя прыярытэты.

Практыка паказвае, што не ўсе бацькі маюць дастатковы ўзровень ведаў і ўменняў у галіне выхавання і маюць цяжкасці пры развіцці і выхаванні дзіцяці, устанаўленні з ім кантактаў. Бацькі не валодаюць у дастатковай меры ведамі узроставых і індывідуальных асаблівасцей развіцця дзіцяці, часта ажыццяўляюць выхаванне інтуітыўна, што, як правіла, не прыносіць пазітыўных вынікаў. Не заўсёды бацькі разумеюць сваё дзіця. Бацькі могуць слухаць, але не чуць яго, што прыводзіць да складанасцей ва ўзаемаадносінах. У такіх семях часта няма трывалых міжасобасных сувязей паміж бацькамі і дзецьмі і, як следства, «аўтарытэтам» становіцца знешняе, часта негатыўнае асяроддзе, што прыводзіць да «выхаду» дзіцяці з-пад уплыву сямі.

Педагогам, педагогам-псіхолагам, сацыяльным педагогам важна ўсталяваць партнёрскія адносіны з сямёй кожнага выхаванца, стварыць атмасферу ўзаемападтрымкі і супольнасці інтарэсаў. На сучасным этапе развіцця сувязным звяном паміж школай і сямёй зяўляюцца спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы. Менавіта ад іх працы залежыць тое, наколькі ў сем’ях разумеюць палітыку, якая праводзіцца школай у адносінах да выхавання, навучання дзяцей, як актыўна ўдзельнічаюць у яе рэалізацыі. Пры гэтым сямя павінна разглядацца як галоўны заказчык і саюзнік у выхаванні дзяцей, а абяднанне намаганняў педагогаў і бацькоў створыць спрыяльныя ўмовы для развіцця навучэнцаў.

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі семям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.

Мэтавая група бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.

Напрамкі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

I. Арганізацыйные:

·     фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай формаў навучання ў Бацькоўскім універсітэце;

·     распрацоўка інтэрнэт-сайта Бацькоўскага ўніверсітэта;

·     стварэнне ў папулярных сацыяльных сетках («ВКонтакте», «Одноклассники», «Facebook») інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, інфармацыя аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г. д.).

II. Інфармацыйна-асветніцкія:

·          прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькоўскага ўніверсітэта;

·          арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сямі;

псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.

·          кансультаванне бацькоў па юрыдычнай, псіхолага-педагагічнай і іншым праблемах.

III. Змястоўны:

·          навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;

·          пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сямі ў цэлым.

Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:

на ацэнцы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;

на набыцці новых ведаў з апорай на ўласныя ўнутраныя рэзервы;

на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;

на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;

на самаўдасканаленні бацькоў праз ўсведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;

на развіцці творчых здольнасцей членаў сямі;

на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;

на ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выстройваць лесвіцу поспеху.

Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» — для бацькоў вучняў IIV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень — «Маё дзіця — падлетак» — для бацькоў вучняў VIX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік» — для бацькоў вучняў XXI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прапанаваныя напрамкі будуць спрыяць ўключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва са школай ў вырашэнні праблем сямейнага выхавання. Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта дазволіць абяднаць намаганні бацькоў, педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных і іншых спецыялістаў па арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.

Формы правядзення заняткаў:

·          традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);

·          дыстанцыйныя (вебінары, форумы, online кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, праца на гарачай лініі ўстановы адукацыі, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, стварэнне і абнаўленне кутка педагога-псіхолага ў кожным класе; прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).

Чакаемыя вынікі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне ў бацькоў ўсвядомленых адносін да бацькоўства;

павышэнне цікавасці бацькоў да самаадукацыі;

задавальненне патрэб сямі навучэнца ў адукацыйных паслугах: у навучанні, псіхолага-педагагічнай падтрымцы і інш.;

павышэнне ўзроўню педагагічнай культуры бацькоў;

актывізацыя бацькоў у вырашэнні сямейных праблем, скарачэнне колькасці няшчасных семяў, выпадкаў сямейнага гвалту, памяншэнне колькасці падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі;

развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сямі і ўстановы адукацыі;

ахоп бацькоўскім усенавучам большасці бацькоў навучэнцаў, дзякуючы сістэме дыстанцыйнага навучання.

Заняткі Бацькоўскага ўніверсітэта мяркуецца праводзіць адзін раз у чвэрць. Кансультацыі для бацькоў праводзяцца ў адпаведнасці з устаноўленым графікам. Тэматыка заняткаў і кансультацый з бацькамі вызначана з улікам узроставых псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў.

 

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ

БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік»

для бацькоў вучняў IIV класаў

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

1-я класы

1.1

Тэма 1. Адаптацыя навучэнцаў у 1-м класе.

Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў да школы. Прычыны сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі. Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы

Верасень

Лекцыя/
практыкум/
вебінар

Класны кіраўнік,
педагог-псіхолаг,
медыцынскі работнік

1.2

Тэма 2. Рэжым дня школьніка.

Выкананне санітарна-гігіенічных норм. Арганізацыя рэжыму дня школьніка. Выхаванне самастойнасці і арганізаванасці ў першакласніка

Лістапад

Гутарка/
практыкум/
майстар-клас

класны кіраўнік,
медыцынскі работнік

1.3

Тэма 3. Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці.

Каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям'і. Значэнне прыкладу бацькоў у выхаванні дзіцяці. Значэнне сямейных традыцый пры фарміраванні ў дзіцяці жадання працаваць

Студзень

Круглы стол/
дыскусія/
форум

Класны кіраўнік

1.4

Тэма 4. Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка.

Эмоцыі ў нашым жыцці. Значэнне эмацыянальна-пачуццёвай сферы для фарміравання паўнавартаснай асобы. Рэкамендацыі бацькам па развіццю станоўчых эмоцый дзіцяці

Красавік

Семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Педагог-псіхолаг

2

2-я класы

2.1

Тэма 1. Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца.

Захаванне рэжыму дняважная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў. Тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі вучэбнай работы дзіцяці

Кастрычнік

Гутарка/
семінар-практыкум/
вебінар

Класны кіраўнік

2.2

Тэма 2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця.

Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў малодшых класаў. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям'і ў фізічным выхаванні дзяцей. Кодэкс сямейнага здароўя

Снежань

Круглы стол/
семінар-практыкум/
вебінар

Класны кіраўнік,
медыцынскі работнік

2.3

Тэма 3. Уплыву сямі на эмацыйны стан дзіцяці.

Сямейны дабрабыт і сямейнае няшчасце. Фактары, прычыны і індыкатары сямейнага недабрабыту. Семі са схаванай формай няшчасця.

Уплыў унутрысямейных адносін на развіццё асобы і псіхічнае здароўе дзіцяці

Люты

Лекцыя/
семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны

2.4

Тэма 4. Працоўнае выхаванне дзяцей у сямі.

Выхаванне ў працы. Роля сямі ў развіцці працаздольнасці вучня. Як навучыць сучаснае дзіця працаваць

Май

Круглы стол/
форум/
дыскусія/
майстар-клас

Класны кіраўнік

3

3-я класы

3.1

Тэма 1. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці.

Адзнака і ацэнка ведаў навучэнцаў. Крытэрый ацэнкі. Уплыў ацэнкі на самаацэнку вучняў. Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць самастойна, выхаванні цікавасці да ведаў

Верасень

Гутарка/
семінар-практыкум/
вебінар

Класны кіраўнік

3.2

Тэма 2. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў.

Спецыфіка развіцця ўспрымання, увагі, памяці, мыслення ў малодшых школьнікаў. Асаблівасці міжасобасных зносін. Самаацэнка малодшых школьнікаў

Снежань

Лекцыя/
семінар-практыкум/
майстар-клас

Педагог-псіхолаг

3.3

Тэма 3. Здаровая сямя — здаровы дзіця.

Фарміраванне ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця. Спорт у жыцці бацькоў і дзяцей. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця

Студзень

Гутарка/
дыскусія/
практыкум

Педагог сацыяльны,
медыцынскі работнік

3.4

Тэма 4. Эфектыўныя зносіны ў сямі — залог поспеху школьніка.

Сутнасць сямейных зносін. Сямя як сістэма міжасобасных узаемадзеянняў. Зносіны як працэс ўзаемаўплыву. Асаблівасці сямейных зносін.

Культура сямейных зносін. Уплыў зносін бацькоў з дзецьмі на іх паўнавартаснае развіццё. Навыкі эфектыўнай камунікацыі. Стварэнне ў сямі атмасферы абароненасці, цяпла і любові

Красавік

Семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны

4

4-я класы

4.1

Тэма 1. Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4-х класаў.

Пазнавальная рэфлексія: здольнасць усвядоміць прычыны вучэбных няўдач і поспехаў. Фарміраванне адвольнасці пазнавальных працэсаў: увагі, памяці. Асобасныя асаблівасці малодшых школьнікаў

Верасень

Лекцыя/
вебінар

Педагог-псіхолаг,
медыцынскі работнік

4.2

Тэма 2. Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей.

Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у навучэнцаў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер. Культура асобы: культура знешнасці, зносін, мовы. Эфектыўныя зносіны: асноўныя складнікі

Снежань

Круглы стол/
дыскусія/
форум/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік,
педагог сацыяльны

4.3

Тэма 3. Дзіця і камп’ютар.

Камп’ютар дома: карысць ці шкода? Камп’ютарныя гульні.

Уплыў камп’ютара на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання камп’ютара вучнем. Як правільна арганізаваць працу навучэнца за камп’ютарам. Захаванне здароўя дзіцяці падчас працы за камп’ютарам

Люты

Канферэнцыя/
круглы стол/
дыскусія/
форум/
семінар-практыкум

Педагог-псіхолаг,
класны кіраўнік

4.4

Тэма 4. Кнігі ў жыцці школьніка.

Стаўленне дзіцяці да вучэбнай і мастацкай літаратуры. Як захаваць любоў да кнігі пры інфармацыйнай перагрузцы ў сучасным свеце

Май

Круглы стол/
дыскусія/
форум/
вебінар

Класны кіраўнік

 

 

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА КАНСУЛЬТАЦЫЙ

для бацькоў вучняў IIV класаў

Клас

Тэмы кансультацый для бацькоў

Адказныя

1

Псіхалагічныя асаблівасці малодшых школьнікаў.

Развіццё памяці і ўвагі малодшых школьнікаў.

Матывы вучэння малодшых школьнікаў.

Адносіны ў сям’і як аснова ўзаемаразумення.

Заахвочванне і пакаранне дзяцей у сямі.

Леварукае дзіця ў школе

Педагог-псіхолаг,
класны кіраўнік,
педагог сацыяльны

2

Выхаванне ветлівасці.

Прафілактыка жорсткага абыходжання з дзецьмі.

Як на самай справе любіць сваіх дзяцей?

Мікраклімат у сямі і выхаванне дзіцяці. Канфліктныя сітуацыі ў дзіцяча-бацькоўскіх адносінах.

Роля бацькі ў выхаванні дзіцяці.

Роля сям’і ў выхаванні духоўна-маральных каштоўнасцей дзіцяці.

Сямейныя традыцыі, каштоўнасці ў выхаванні дзяцей. Вучэнне з захапленнем

Класны кіраўнік,
педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны

3

Псіхалагічныя прычыны непаспяховасці школьнікаў і іх папярэджанне.

Як выявіць і развіць здольнасці дзяцей?

Гульня і праца ў жыцці дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Ідэальныя бацькі вачыма дзяцей, ідэальнае дзіця вачыма бацькоў.

Як дапамагчы дзіцяці стаць больш уважлівым?

Як прывіць дзіцяці любоў да чытання?

Канфліктныя сітуацыі паміж бацькамі і дзецьмі: як пачуць дзіця?

Педагог-псіхолаг,
класны кіраўнік,
педагог сацыяльны

4

Агрэсіўныя паводзіны: як дапамагчы дзіцяці?

Як дапамагчы дзіцяці правільна размеркаваць свой час?

Непаспяхова вучань: прычыны і спосабы вырашэння праблем.

Уплыў унутрысямейных адносін на эмацыянальны стан дзіцяці.

Інтэлектуальнае развіццё дзіцяці.

Значэнне памяці і ўвагі ў інтэлектуальным развіцці дзяцей.

Арганізацыя вольнага часу дзяцей у перыяд летніх канікул

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны,
класны кіраўнік,
інспектар па справах непаўналетніх

 

 

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ

БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

 

II ступень «Маё дзіцяпадлетак»

для бацькоў вучняў VIX класаў

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма

правядзення

Адказныя

1

5-я класы

1.1

Тэма 1. Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве.

Фарміраванне новага вучэбнага калектыву 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы

Верасень

Семінар-практыкум/вебінар

Класны
кіраўнік, педагог-псіхолаг,
медыцынскі работнік

1.2

Тэма 2. Дзіця сярод аднагодкаў.

Дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка. Патрэбнасць дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідэрства. Развіццё здольнасці да супрацоўніцтва як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі

Лістапад

Круглы стол/
гутарка/
семінар-практыкум

Класны
кіраўнік, педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны

1.3

Тэма 3. Ваша дзіця вырасла.

Асаблівасці малодшага падлеткавага ўзросту. Фізічнае, псіхічнае і сацыяльнае развіццё малодшых падлеткаў. Зносіны падлеткаў з аднагодкамі і дарослымі. Цяжкасці і рызыкі малодшага падлеткавага ўзросту

Люты

Лекцыя/
гутарка/
вебінар

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны,
медыцынскі работнік

1.4

Тэма 4. Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сямі.

Пытанні дысцыпліны ў сямі з малодшымі падлеткамі. Чаму не працуюць звыклыя метады выхавання. Як стаць падлетку сябрам без страты бацькоўскага аўтарытэту

Май

Круглы стол/
дыскусія/
форум/
вебінар

Класны
кіраўнік,
педагог сацыяльны

2

6-я класы

2.1

Тэма 1. Сямя як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сямі.

Дзіця і задавальненне яго патрэб ў сямі. Псіхолага-педагагічныя фактары развіцця і выхавання дзіцяці ў сямі. Тыпы сямейнага выхавання і іх характарыстыка. Гарманічнае сямейнае выхаванне, яго асноўныя характарыстыкі.

Праблемы маральнага выхавання дзяцей у сямі. Маральныя традыцыі і звычаі. Каштоўнасці сямі як аснова выхавання дзіцяці

Верасень

 

Лекцыя/
гутарка/
вебінар

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны,
класны
кіраўнік

2.2

Тэма 2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў.

Адхіленні ў паводзінах падлеткаў. Формы адыктыўных (залежных) паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Прафілактыка залежнасцей у падлеткавым асяроддзі. Роля бацькоў у папярэджанні адхіленняў у паводзінах падлеткаў

Снежань

Семінар-практыкум/
вебинар/
псіхалагічны трэнінг

Педагог-псіхолаг,
класны кіраўнік

2.3

Тэма 3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт.

Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспекі. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызык. Як зберагчы дзіця ад небяспекі ў сацыяльных сетках

Сакавік

Круглы стол/
дыскусія/
форум/
семінар-практыкум/майстар-клас

Педагог-псіхолаг,
класны кіраўнік

2.4

Тэма 4. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў.

Правілы бяспечных паводзін летам. Небяспекі вольнага правядзення часу падлеткаў. Аказанне першай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыі бацькам па забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд

Май

Канферэнцыя/
семінар-практыкум/вебінар

Педагог сацыяльны,
медыцынскі работнік

3

7-я класы

3.1

Тэма 1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў.

Узроставыя асаблівасці 1314-гадовых падлеткаў. Спецыфіка развіцця увагі, памяці, мыслення. Палавое сталенне. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе

Верасень

Лекцыя/
гутарка/
вебинар

Педагог-псіхолаг,
медыцынскі работнік

3.2

Тэма 2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў.

Супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі «групы рызыкі»

Лістапад

Круглы стол/
гутарка/
вебінар

Педагог сацыяльны,
інспектар па справах непаўналетніх

3.3

Тэма 3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту.

Жыццё сям’і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў або пошукі кампрамісаў. Псіхалагічны клімат у сям’і.

Бацькоўскі аўтарытэт: як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам

Люты

Канферэнцыя/
дыскусія/форум/
семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Педагог сацыяльны,
педагог-псіхолаг

3.4

Тэма 4. Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў.

Стаўленне падлеткаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў — што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння вучэбнай матывацыі ў падлеткавым узросце. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех

Красавік

Гутарка/
семінар-практыкум/псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік,
педагог-псіхолаг

4

8-я класы

4.1

Тэма 1. Жыццёвыя мэты падлеткаў.

Мэты падлеткавага перыяду. Пастаноўка мэт і іх дасягненне.

Паспяховасць у школе як адзін з фактараў паспяховага дасягнення мэт

Кастрычнік

Лекцыя/
гутарка/
вебінар

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны

4.2

Тэма 2. Як зберагчы падлетка ад гвалту.

Гвалт і бяспека нашых дзяцей. Віды гвалту. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык. Асаблівасці віктымных паводзін (паводзін «ахвяры»)

Снежань

Канферэнцыя/
форум/семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны,
інспектар па справах непаўналетніх

4.3

Тэма 3. Асцярожна: суіцыд.

Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі.

Прафілактыка суіцыдальных паводзін

Сакавік

Гутарка/
семінар-практыкум/вебінар

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны

4.4

Тэма 4. Культура паводзін у канфліктных сітуацыях.

Паняцце «канфлікт». Шлюбныя сваркі і канфлікты. Развод як псіхатраўміруючы фактар. Наступствы разводу для мужа і жонкі і дзяцей.

Сямейныя канфлікты ў дыядзе «Бацькі-дзеці», прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў.

Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў

Май

Круглы стол/
канферэнцыя/
семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Педагог-псіхолаг,
сацыяльны педагог,
класны
кіраўнік

5

9-я класы

5.1

Тэма 1. Партрэт сучаснага падлетка.

Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Ключавыя перажыванні ўзросту. Асобасныя асаблівасці і асаблівасці зносін. Магчымыя праблемы, знешнія і ўнутраныя канфлікты, стаўленне да вучобы

Верасень

Лекцыя/
канферэнцыя/
вебінар

Педагог-псіхолаг,
класны кіраўнік,
медыцынскі работнік

5.2

Тэма 2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы.

Формы агрэсіўных паводзін падлеткаў. Прычыны агрэсіўнасці і яе ўплыў на ўзаемадзеянне падлетка з людзьмі, якія яго акружаюць.

Магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлетка. Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка

Лістапад

Гутарка/
с
емінар-практыкум/вебінар

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны

5.3

Тэма 3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць.

Падлеткавы ўзрост як фактар рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцей. Фарміраванне ў падлеткаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, адказнасці за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак

Люты

Лекцыя/
гутарка/
семінар-практыкум

Педагог-псіхолаг,
класны кіраўнік,
педагог сацыяльны

5.4

Тэма 4. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?

Прафесійныя намеры і магчымасці навучэнцаў. Уплыў сямі на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў

Красавік

Канферэнцыя/
форум/
семінар-практыкум/вебінар

Педагог-псіхолаг,
сацыяльны педагог,
класны
кіраўнік

 

 

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА КАНСУЛЬТАЦЫЙ

для бацькоў вучняў VIX класаў

 

Клас

Тэмы кансультацый для бацькоў

Адказныя

5

Маё дзіця становіцца падлеткам.

Псіхалагічныя асаблівасці малодшых падлеткаў.

Дзіця ў калектыве аднагодкаў.

Міжасобасныя зносіны падлеткаў.

Адносіны ў сям’і.

Камп’ютарныя гульні: карысць ці шкода?

Пытанні дысцыпліны.

Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны,
класны кіраўнік,
інспектар па справах непаўналетніх

6

Роля бацькі і маці ў выхаванні дзіцяці.

Як навучыць вучыцца з задавальненнем?

Школьныя канфлікты.

Цяжкасці пераходнага ўзросту.

Як папярэдзіць ўжыванне падлеткамі псіхаактыўных рэчываў?

Хлопчыкі і дзяўчынкі: як будаваць ўзаемаадносіны?

Працоўнае выхаванне ў сямі

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны,
класны кіраўнік, медыцынскі работнік,
інспектар па справах непаўналетніх

7

Ваша любімае неідэальнае дзіця.

Падлеткавы ўзрост: праблемы палавога сталення.

Цяжкасці зносін. Канфлікты паміж падлеткамі, асноўныя прычыны канфліктаў. Каханне і сяброўства ў падлеткавым узросце.

Як дапамагчы дзіцяці стаць дарослым?

Падлеткі ў сацыяльных сетках: бяспечныя паводзіны.

Асаблівасці ўзаемаадносін паміж братамі і сёстрамі ў сям’і.

Прадухіленне адчужанасці паміж бацькамі і дзецьмі.

Як пачуць дзіця, пакуль яно не стала «цяжкім»?

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны,
класны кіраўнік,
медыцынскі работнік

8

Як навучыцца разумець і прымаць падлетка?

Аб бацькоўскім аўтарытэце.

Канфлікты з падлеткам: як паводзіць сябе ў канфліктных сітуацыях?

Падлетак у сацыяльных сетках: што рабіць?

Як навучыць падлетка быць адказным за свае ўчынкі?

Хатняя праца: задавальненне або пакаранне?

Адносіны паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі: праблемы палавога выхавання.

Як захаваць рэпрадуктыўнае здароўе падлетка?

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны,
класны кіраўнік,
медыцынскі работнік

9

Фарміраванне правасвядомасці і адказнасці падлетка за свае ўчынкі. Самаацэнка паводзін.

Як дапамагчы падлетку ў выбары прафесіі?

Як навучыць дзяцей распараджацца грашыма?

Вольны час і яго значэнне ў фармаванні асобы падлетка.

Інтэрнэт-залежнасць: шляхі пераадолення.

Арганізацыя вольнага часу дзяцей у перыяд летніх канікул.

Адказнае бацькоўствазалог дабрабыту сямі

Класны кіраўнік,
педагог сацыяльны,
педагог-псіхолаг,
інспектар па справах непаўналетніх

 

 

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ

БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

 

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік»

для бацькоў навучэнцаў XXI класаў

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

10-я класы

1.1

Тэма 1. Здароўе гэта жыццё.

Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі. Праблема здаровага харчавання. Захапленне дыетамі.

Гіпадынаміяпраблема сучасных маладых людзей. Стрэс і яго ўплыў на здароўе. Шкодныя звычкі.

Захаванне здароўя і правілы здаровага ладу жыцця. Рэжым дня

Верасень

Лекцыя/
гутарка/
семінар-практыкум/
вебінар

Педагог сацыяльны,
медыцынскі работнік

1.2

Тэма 2. Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці.

Асаблівасці юнацкай любові. Культура паводзін закаханых. Як дапамагчы, а не нашкодзіць дзіцяці, якое становіцца дарослым

Лістапад

Круглы стол/
дыскусія/
форум/
майстар-клас

Педагог-псіхолаг,
медыцынскі работнік

1.3

Тэма 3. Роля сямі ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат.

Рэпрадуктыўнае здароўе юнакоў і дзяўчат. Фактары рызыкі для рэпрадуктыўнага здароўя. Умовы захавання рэпрадуктыўнага здароўя.

Адносіны паміж юнакамі і дзяўчатамі, любоў і сэксуальныя адносіны.

Рызыкоўныя паводзіны моладзі. Незапланаваная цяжарнасць і аборт. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

Стыль жыцця і рэпрадуктыўнае здароўе моладзі. Уплыў сямейнага выхавання на фарміраванне ў падлеткаў каштоўнасці рэпрадуктыўнага здароўя

Люты

Гутарка/
круглы стол/
вебінар

педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны

1.4

Тэма 4. Як дапамагчы старшакласніку стаць упэўненым у сабе?

Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на вучэбныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці і няўпэўненасці старшакласніка дома і ў школе

Красавік

Круглы стол/
дыскусія/
псіхалагічны трэнінг, вебінар

Класны кіраўнік,
педагог-псіхолаг

2

11-я класы

2.1

Тэма 1. Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні?

Вызначэнне прафесійных схільнасцей і здольнасцей старшакласнікаў. Фактары, якія ўплываюць на выбар прафесіі. Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэнні старшакласніка. Прыярытэты старшакласнікаў у выбары прафесіі. Прафесійныя дынастыі.

Дапамога старшакласнікам ў выбары будучай прафесіі

Кастрычнік

Семінар-практыкум/
форум/
вебінар

Педагог-псіхолаг,
класны кіраўнік

2.2

Тэма 2. Як зберагчы дзіця ад залежнасцей?

Залежныя паводзіны, яго прычыны, фактары рызыкі. Фарміраванне залежнасці.

Віды пагроз, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця, фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя і паўнавартаснага развіцця старшакласніка. Інтэрнэт-залежнасць. Шляхі прафілактыкі і пераадолення: памятка для бацькоў

Снежань

Канферэнцыя/
гутарка/
практыкум

Педагог-псіхолаг,
педагог сацыяльны,
медыцынскі работнік,
інспектар па справах непаўналетніх

2.3

Тэма 3. Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця.

Выхаванне старшакласніка як будучага семяніна. Фарміраванне ўсвядомленага стаўлення да ўступлення ў шлюб і будучага сямейнага жыцця. Фарміраванне каштоўнасных адносін да бацькоўства, нараджэння і выхавання дзяцей.

Роля сямейных узаемаадносін і традыцый у падрыхтоўцы старшакласнікаў да сямейнага жыцця

Сакавік

Круглы стол/
дыскусія/
форум/
вебінар

Педагог сацыяльны,
класны кіраўнік

2.4

Тэма 4. Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да іспытаў?

Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу. Фактары, якія ўзмацняюць і якія зніжаюць трывогу. Як дапамагчы старшакласніку справіцца з трывогай (мнематэхнікі, прыёмы канцэнтрацыі ўвагі і прыёмы раслаблення ў стрэсавай сітуацыі).

Супрацоўніцтва бацькоў і педагогаў у перыяд падрыхтоўкі старшакласнікаў да іспытаў. Дапамога ў падрыхтоўцы да іспытаў: правілы для бацькоў выпускнікоў. Рэжым вучэбнай працы і адпачынку ў экзаменацыйны перыяд

Май

Семінар-практыкум/
майстар-клас/
псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік,
педагог-псіхолаг,
медыцынскі работнік

 

 

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА КАНСУЛЬТАЦЫЙ

для бацькоў вучняў XIX класаў

 

Клас

Тэмы кансультацый для бацькоў

Адказныя

10

Псіхафізіялагічныя асаблівасці дзесяцікласнікаў.

Самавыхаванне старшакласнікаў як умова маральнага выхавання.

Асабістае ці гэта справа-асабістае шчасце?

Фарміраванне сямейна-шлюбных каштоўнасцей старшакласнікаў.

Выхаванне маральнага ідэалу, духоўнага свету старшакласнікаў.

Кім быць і якім быць?

Арганізацыя вольнага часу старшакласнікаў.

Асаблівасці здароўя і фізічнага развіцця старшакласніка.

Рэжым вучэбнай і фізічнай працы, асабістая гігіена

Класны кіраўнік,
педагог сацыяльны,
педагог-псіхолаг,
медыцынскі работнік

11

Цяжкасці асобаснага росту і іх уплыў на навучанне.

Навуковая арганізацыя вучэбнай працы старшакласнікаў.

Роля тэатра, кіно і тэлебачання ў фарміраванні эстэтычных ідэалаў у старшакласнікаў.

Закон і адказнасць непаўналетніх.

Фарміраванне здаровага ладу жыцця.

Фізічная дасканаласць, гатоўнасць старшакласнікаў да працы, ваеннай службы.

Самарэалізацыя асобы

Педагог-псіхолаг,
класны кіраўнік,
педагог сацыяльны,
інспектар па справах непаўналетніх,
медыцынскі работнік

 

 

РЭКАМЕНДУЕМАЯ ЛІТАРАТУРА

 

1                    Андреева, Т. В. Психология семьи : учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений, обучающихся по направлению и по специальностям психологии / Т. В. Андреева. — 3-е изд., перераб. и доп. — СПб. : Питер Пресс, 2014. — 334 с.

2                    Вержибок, Г. В. Гендерное воспитание в семье и школе : Г. В. Вержибок ; под ред. А. С. Лаптенка. — Минск : Национальный институт образования, 2016. — 248 с.

3                    Глинский, А. А. Воспитание гражданина, труженика, семьянина : пособие для педагогических работников учреждений общ. сред. образования / А. А. Глинский, А. Ф. Журба. — Минск : Национальный институт образования, 2018. — 232 с.

4                    Залыгина, Н. А. Педагогическое взаимодействие с родителями учащихся, требующих повышенного внимания : пособие для педагогов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, специальных учебно-воспитательных учреждений, специального лечеб.-воспит. учреждения / Н. А. Залыгина, М. Е. Минова. — Минск : Национальный институт образования, 2019. — 192 с.

5                    Кабуш, В. Т. Гуманизация воспитательного процесса в современной школе : пособие для педагогов общ. сред. образования / В. Т. Кабуш, А. В. Трацевская. — Минск : Национальный институт образования, 2012. — 184 с.

6                    Катович, Н. К. Формы и методы взаимодействия семьи и школы : пособие для педагогов учреждений общ. сред. образования / Н. К. Катович, Т. П. Елисеева. — Минск : Национальный институт образования, 2011. — 208 с.

7                    Козлова, Г. Л. Безопасность детей в опасном мире : практическое пособие / Г. Л. Козлова, Л. Н. Мирейчик, М. В. Пряхина. — Минск : Альтиора. ― Живые краски, 2013. — 55 с.

8                    Концепция непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи: постановление Министерства образования Респ. Беларусь, 15.07.2015, № 82 [Электронный ресурс]. — Режим доступа : http:// adu.by/.../koncept-vospit-detej-i-molodioji.doc. — Дата доступа : 29.09.2019.

9                    Кулагина, И. Ю. Психология развития и возрастная психология : полный жизненный цикл развития человека / И. Ю. Кулагина, В. Н. Колюцкий. — М. : Академический проект ; Трикста, 2011. — 419 с.

10      Левченко, А. О. Дети онлайн : опасности в сети / А. О. Левченко. — М. : Изд-во «Э», 2015. — 320 с.

11      Луговцова, Е. И. Психология формирования культуры здорового образа жизни школьников : пособие для педагогов-психологов, педагогов социальных учреждений общ. сред. образования / Е. И. Луговцова. — Минск : Национальный институт образования, 2012. — 190 с.

12      Мартынова, В. В. Профилактика правонарушений учащихся : пособие для педагогов учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. языками обучения / В. В. Мартынова, Е. К. Погодина, Д. О. Донченко. — Минск : Национальный институт образования, 2019. — 192 с.

13      Мартынова, В. В. Социально-педагогические основы патронатного воспитания : пособие для специалистов управлений образования, органов охраны детства, социальных педагогов / В. В. Мартынова, А. М. Русецкая, В. И. Вашнева. — Минск : Национальный институт образования, 2011. — 160 с.

14      Мартынова, В. В. Социально-педагогическая работа с семьей : пособие для социальных педагогов учреждений образования, специалистов органов управления образованием / В. В. Мартынова, А. Н. Ходосок. — Минск : Национальный институт образования, 2010. — 216 с.

15      Медведская, Е. И. Ребенок в мире мультимедиа : предупреждение зависимости / Е. И. Медведская. — Минск : Народная асвета, 2018. — 192 с.

16               Недвецкая, М. Н. Теория и практика организации педагогического взаимодействия школы и семьи / М. Н. Недвецкая. — М. : УЦ Перспектива, 2011. — 152 с.

17      Некрасова, З. В. Как оттащить ребенка от компьютера и что с ним потом делать : пособие для родителей / Заряна и Нина Некрасовы. — 2-е изд., доп. — М. : Академический проект, 2017. — 254 с.

18               Ничишина, Т. В. Профилактика девиантного поведения несовершеннолетних в школе и семье / Т. В. Ничишина. — Минск : Национальный институт образования, 2018. — 248 с.

19               Овчарова, Р. В. Психология сопровождения родительства / Р. В. Овчарова. — М. : Академия, 2005. — 368 с.

20               Овчарова, Р. В. Родительство как психологический феномен : учеб. пособие / Р. В. Овчарова. — М. : Московский психолого-социальный институт, 2006. — 496 с.

21               Окулич, Н. А. Как стать успешным родителем : пособие для педагогов учреждений общ. сред. образования / Н. А. Окулич ; под ред. М. П. Осиповой. — Минск : ИВЦ Минфина, 2015. — 192 с.

22               Осипова, М. П. Педагогическое взаимодействие с семьей : пособие для педагогов учреждений общ. сред. образования / М. П. Осипова, Е. Д. Осипов. — Минск : ИВЦ Минфина, 2015. — 189 с.

23               Первушина, Е. В. Выжить в начальной школе. Как? : книга для умных родителей / Е. В. Первушина. — СПб. : Вектор, 2010. — 251 с.

24               Петрановская, Л. Тайная опора. Привязанность в жизни ребенка / Л. Петрановская. — М. : АСТ, 2015. — 210 с.

25               Погодина, Е. К. Модель организации деятельности специалистов социально-педагогической и психологической службы по оказанию психолого-педагогической помощи семьям в воспитании детей / Е. К. Погодина // Повышение качества профессиональной подготовки специалистов социальной и образовательной сфер : сб. науч. статей, Витебск, 2020 г. / Вит. гос. ун-т ; редкол. : Е. Л. Михайлова, С. Д. Матюшкова, С. Г. Туболец / науч. ред. Е. Л. Михайлова ; отв. за выпуск С. А. Моторов. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2020. — 238 с.

26               Погодина, Е. К. Психолого-педагогическая поддержка семьи в воспитании детей / Е. К. Погодина // Образование. Наука. Культура : материалы междунар. науч. форума (20 ноября 2019 г.). В 5 ч. Ч. 2. Междунар. науч.-практ. конференция «Педагогика и психология в современной системе образования» : сб. науч. статей / отв. ред. Н. В. Осипова. — Гжель : ГГУ, 2020. — 548 с. — С. 393—394.

27               Погодина, Е. К. Теория и практика социально-педагогической работы с семьей : учеб.-метод. пособие / Е. К. Погодина, С. Г. Туболец. — Минск : БГПУ, 2019. — 160 с.

28               Погодина, Е. К. Формирование психолого-педагогической компетентности родителей учащихся / Е. К. Погодина // Вестник Шадринского государственного педагогического университета. — 2019. — № 4 (44). — С. 130—132.

29               Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи на 2016—2020 гг. : постановление Министерства образования Респ. Беларусь, 22.02.2016, № 9 [Электронный ресурс]. — Режим доступа : http://http://mp.minsk.edu.by/main.aspx?guid=6581. — Дата доступа : 29.09.2019.

30               Психология семейных отношений с основами семейного консультирования : учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений / Е. И. Артамонова, Е. В. Екжанова, Е. В. Зырянова и др. ; под ред. Е. Г. Силяевой. — М. : Издательский центр «Академия», 2005. — 192 с.

31               Урбанович, Л. Н. Нравственные основы семьи и брака. Система работы со старшеклассниками и родителями : метод. рекомендации, разработки занятий, тесты, анкеты, психологические практикумы [Методическое пособие с электронным приложением] / Л. Н. Урбанович. — М. : Глобус, 2009. — 256 с.

32               Формирование культуры семейных отношений : из опыта работы специалистов социально-педагогической и психологической службы учреждений образования Витебской области : методико-практические материалы. — Витебск : ГУДОВ «ВО ИРО», 2017. — 51 с.

33               Формирование семейных ценностей : игры и тренинги для учащихся и родителей / сост. Г. Г. Моргулец. — Волгоград : Учитель, 2011. — 183 с.

34               Фурманов, И. А. Психолого-педагогическая профилактика семейного неблагополучия : пособие для педагогов и психологов общеобразовательных, социально-педагогических учреждений, учреждений дошкольного образования / И. А. Фурманов. — Минск : Национальный институт образования, 2010. — 176 с.

35               Хилько, М. Е. Возрастная психология : краткий курс лекций / М. Е. Хилько, М. С. Ткачева. — 2-е изд., перераб. и доп. — М. : Юрайт, 2016. — 198 с.

36               Целуйко, В. М. Родители и дети : психология взаимоотношений в семье / В. М. Целуйко. — 2-е изд. — Мозырь : Содействие, 2007. — 222 с.

37               Чечет, В. В. Педагогика семейного воспитания / В. В. Чечет. — Мозырь : Белый ветер, 2003. — 292 с.

38               Шнейдер, Л. Б. Семейная психология : Антология / Л. Б. Шнейдер. — М. : Академический Проект; Трикста, 2010. — 720 с. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий